Грамадства

«Гэта здарыцца з кім заўгодна, толькі не са мной». Асаблівасці эксплуатацыі бытавых вадагрэйных катлоў

Ацяпляльны сезон сканчаецца. Днём, у большасці выпадкаў, назіраецца станоўчая тэмпература і яе паніжэнне ноччу, пры гэтым магчыма замярзанне сістэмы ацяплення, якое, як правіла, адбываецца калі катлы эксплуатуюцца з перапынкамі або пры наяўнасці ў неўцяплённых памяшканнях адкрытых участкаў труб.

Як часта даводзіцца чуць:

«Гэта адбудзецца з кім заўгодна, толькі не са мной»

«Па восені ўсё пачысцім»

«А я што, спецыяліст па катлах, цяпло, ну і добра»

«Увесь час было нармальна, чаго туды лезці?»

Так, у ацяпляльным перыядзе 2018/2019, у жылых дамах прыватнага сектара адбыліся выбухі катлоў і узгаранні памяшканняў. Асноўная прычына парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі, а менавіта:

  1. Адсутнасць вады ў сістэме ацяплення з-за закрытага крана на ўваходзе або на выхадзе з катла.
  2. Няспраўнасць або адсутнасць кантрольна-вымяральных прыбораў (ахоўнага клапана, манометра і тэрмометра).
  3. Выкарыстанне самаробных катлоў, не абсталяваных аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі.
  4. Закаркаванне дымавой трубы.
  5. Невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Пералічваць прычыны можна доўга, але неабходна зразумець адно, што з-за невыканання элементарных патрабаванняў па абслугоўванні катла мы атрымліваем, то пра што доўга шкадуем.

Каб пазбегнуць непрыемных здарэнняў у працэсе эксплуатацыі катлоў неабходна пастаянна кантраляваць іх працу, наяўнасць дастатковай колькасці вады ў сістэме ацяплення і яе цыркуляцыю, пры неабходнасці падсілкоўваць сістэму вадой, перыядычна правяраць спраўнасць ахоўных прылад і кантрольна-вымяральных прыбораў (манометраў, тэрмометраў), стан цеплавой ізаляцыі, абавязкова звяртаць увагу на запорную арматуру.

Не забывайце, што эксплуатацыя бытавых вадагрэйных катлоў патрабуе ўвагі. Каб захаваць, жыццё блізкіх, цяпло і ўтульнасць у доме, неабходна выконваць усе меры бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць