Музыка77

Расійская спявачка Юлія Началава памерла ў 38 гадоў. Праблемы пачаліся праз няўдалае павелічэнне грудзей

Юлія Началава захварэла яшчэ ў 2007 годзе, калі ёй правялі няўдалую аперацыю па павелічэнні грудзей.

Пасля першай аперацыі выявілася, што грудзі чацвёртага памеру выклікаюць у спявачкі дыскамфорт, і яна наважылася на паўторнае хірургічнае ўмяшанне, якое ледзь не каштавала ёй жыцця. Медыкі з клінікі ў Лос-Анжэлесе занеслі ёй інфекцыю, тады спявачку экстрана шпіталізавалі проста з аэрапорта. Сама яна казала, што яе літаральна «выцягнулі з таго свету».

Тады праблемы са здароўем далі ўскладненне на ныркі, з-за чаго арганізм спявачкі стаў дрэнна выводзіць мачавую кіслату.

Прыкладна сем гадоў таму ў Началавай выявілі падагру, праз чатыры гады дыягнаставалі сістэмную чырвоную ваўчанку. Спявачка апошні час на публіцы з'яўлялася ў пальчатках, каб схаваць гузы на руках.

Падагра і ваўчанка — гэта ўжо невыносна цяжка, а пры канцы 2018-га дадалася яшчэ цукроўка другога тыпу.

У сакавіку 2019 года Началава намуляла нагу падчас здымак праграмы пародый «Адзін у адзін». Драпіна ператварылася ў рану, спявачку шпіталізавалі. Пайшоў абсцэс. Паднялася тэмпература, пагоршаў стан, вырасла нагрузка на ныркі. Яе перавялі на штучную вентыляцыю лёгкіх, але гэта не дапамагло. Узмацнялася сардэчна-судзінная недастатковасць, здарыўся ацёк мозга.

16 сакавіка дактары вырашылі ампутаваць нагу. Аперацыю арганізм спявачкі не перанёс, паведаміла афіцыйная прадстаўніца артысткі Ганна Ісаева. «Гадзіну таму перастала біцца сэрца нашай Юлі», — напісала яна ў Instagram.

Пік папулярнасці Началавай прыпаў на канец 90-х.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў10

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць