Усяго патроху

Сёння ў праваслаўных — посная Куцця

Усё, аб чым чалавек молiцца ў гэту ноч, абавязкова спраўдзiцца, калi роўна а 12‑й гадзiне ночы выйсцi на двор i тройчы паўтарыць сваю просьбу, гледзячы ў неба.

Святкаванне Калядаў пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву «першай, поснай, беднай, галоднай» куццi (ад назвы рытуальнай стравы).

7 студзеня ва ўсiх падворках чакалi прыходу «калядоўшчыкаў». Увечары 13 студзеня адзначалi «другую, шчодрую, багатую, тоўстую» куццю, сустракалi Новы год (па старым стылi).

Ранiцай 14 студзеня адбывалiся «засеўкi» — чарговы абрадавы абыход 12‑гадовымi падлеткамi ўсiх падворкаў з пажаданнямi выгадаваць добры ўраджай збожжавых культур. Нарэшце, увечары 18 студзеня святкавалi трэцюю «посную, галодную, хрышчэнскую» куццю.

Заканчвалiся Каляды 21 студзеня.

Пярэдадзень Калядаў — гэта момант незвычайнага эмацыянальнага стану, святочнага настрою. Уся сям’я рыхтавалася да свята. Хто i дзе б нi знаходзiўся, абавязкова спяшаўся да гэтага дня вярнуцца дадому. Сэнс гэтага жадання зразумелы: калi ў першы дзень Калядаў усе будуць дома, то i на працягу ўсяго года сям’я будзе разам; калi ж хтосьцi не змог апынуцца дома, то меркавалi, што ў гэтым годзе ён можа пакiнуць сям’ю назаўсёды.

Каб увесь год у доме былi парадак i чысцiня, трэба было ўсё прыбраць: шкрэблi сталы, лавы, падлогу, чысцiлi печ, мянялi сеннiкi.

У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры.

Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.

Яшчэ адна акалiчнасць пачатку святочнай вячэры сведчыць аб зблiжэннi дзвюх культур — народнай i праваслаўнай. Як вядома, Iсус Хрыстос нарадзiўся ў авечнiку i першай яго калыскай былi яслi з сенам. Таму неад’емным атрыбутам сервiроўкi святочнага стала быў невялiкi стос сена. Яго тонка сцялiлi на стале, а зверху засцiлалi абрус.

Нараджэнне Хрыстова не сустракалi ў паўсядзённым адзеннi. Лiчылася, што гэта i надалей будзе правакаваць беднасць.
Таму адзенне павiнна быць новым. Не пажадана было апранаць адзенне цёмных колераў.

Нашы продкi верылi, што апоўначы на свята Нараджэнне Хрыстова расчыняюцца Нябесныя вароты i на зямлю сыходзiць Сын Божы. I таму ў гэты час можна прасiць Госпада аб выратаваннi ад хваробаў i сваiх грахоў.

Усё, аб чым чалавек молiцца ў гэту ноч, абавязкова спраўдзiцца, калi роўна а 12‑й гадзiне ночы выйсцi на двор i тройчы паўтарыць сваю просьбу, гледзячы ў неба.

Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць