Меркаванні

Паслянавагоднія зніжкі

1 студзеня прыехалі ў горад нейкія хлапцы і скупілі ў валютчыкаў амаль усю валюту, тыя нават з дому прыцягвалі запасы. Піша Руслан Равяка.

Навагодні падарунак ў выглядзе падзеньня курсу беларускага рубля ўжо пасьпеў парадаваць і засмуціць усіх жыхароў нашай краіны. Парадаваць тых, хто мае крэдыты ў беларускіх рублях ці вялікія зьберажэньні ў валюце, засмуціць усіх астатніх.

Новая байка гуляе па Баранавічах:

1 студзеня прыехалі ў горад нейкія хлапцы і скупілі ў валютчыкаў амаль усю валюту, тыя нават з дому прыцягвалі запасы.
Матывавалі гэта тым, што тэрмінова трэба набыць машыны, а банкі й абменьнікі не працуюць... Якое ж было зьзіўленьне валютчыкаў, калі на наступны дзень абвесьцілі новыя курсы Нацбанку. Як кажуць — розныя магчымасьці ў розных людзей, але галоўнае — своечасовае валоданьне інфармацыяй.

Народ наш дасюль верыць у сваяцтва і сяброўства – новыя ж курсы нехта рыхтаваў, а таму па‑чалавечаму зразумела, што загадзя мог пад сакрэтам шапнуць сваім... Як за савецкімі часамі. Зрэшты, з тымі савецкімі часамі людзі і параўноўваюць сучасныя падзеі. Сёлета (у 2009 годзе) чуў у аўтобусе разважаньні старых – маўляў,

пару апошніх гадоў мы жылі як у застоі – было ўсё. Апошнія ж падзеі параўноўвалі з рэформай Паўлава 1990 году, прачнуліся ранкам і...

Адзін пэнсіянер скардзіўся, што паверыў у непахіснасьць нашага рубля і за месяц да гэтага перавёў усю валюту (якая задурыла старэчую галаву ў апошні час сваімі скокамі) у «зайцы», ды паклаў іх у банк пад 20% гадавых! На сьвяты банкі пазачынялі й нават забраць свае грошы ня можна, бо ад плястыкавай карткі адмовіўся з эканамічных меркаваньняў.

Ужо

3 студзеня просты люд ламануўся ў толькі адчыненыя пасьля сьвятаў дзяржаўныя ўнівермагі, бо прыватныя спрэс пазачыняліся на пералік. Скупалі ўсё,
як жартавалі, «па зьніжках» – адносна новага курсу даляру. Колькасьць людзей на вуліцах, што цягнулі тэлевізары, пралкі і DVD‑прайгравальнікі нават перасягала калядны распродаж.

Зрэшты, тое падзеньне нашага рубля пойдзе на карысьць айчынным прадпрыемствам, што працуюць на экспарт. Цэны на нашу прадукцыю пайшлі долу, калі пераводзіць на валюту. Таму нейкая канкурэнцыя ў сьвеце будзе. Пакуль распрададуць тое, што на складах. Бо пасьлянавагодняя прадукцыя, на жаль, будзе даражэйшаю – за тыя самыя энерганосьбіты плацім валютаю...

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў1

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка павіншаваў Арменію з Днём Незалежнасці як «недружалюбную» краіну5

Як пасля 40 гадоў дыктатуры пабудаваць дэмакратыю? Беларус вывучае досвед Тайваня2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»11

Насуперак санкцыям у Беларусь працягваюць гнаць машыны з Еўропы з аб'ёмам больш за 1,9 літра. Але ёсць нюансы9

Школа абвалілася на вачах у людзей у Новасібірскай вобласці РФ3

Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў5

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў1

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць