Музыка33

29 сакавіка будзе названы пераможца «Заспявай-5» АЎДЫЯ

На выніковым канцэрце пятага сезону конкурсу маладых выканаўцаў, які праводзяць партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне», можна будзе пачуць жыўцом усіх трох фіналістаў. А ў якасці гасцей выступіць «Eryk i Ja», новы праект лідара гурта TonqiXod Уладзя Лянкевіча.

Фіналісты сёлетняга конкурсу былі адабраныя з 25 прэтэндэнтаў паводле дэма-запісаў, якія яны зрабілі на вершы сучасных беларускіх паэтаў і жывога праслухоўвання. Яны ўзялі ўдзел у адукацыйнай сесіі, далі канцэрты пры падтрымцы вядомых выканаўцаў і атрымалі магчымасць дарабіць у студыі і прэзентаваць канчатковую версію конкурснай песні.

23-гадовы вакаліст Павал Козіч і 26-гадовы клавішнік Ціхан Букраба разам з струнным трыа запісалі песню «Трамвай» на верш Антона Рудака. 22-гадовая Алеся Друк з электроннага праекту Maximalism выканала песню «Фрагменты» на словы Ганны Комар. А 21-гадовы Раман Волазнеў напісаў музыку да верша Мікіты Найдзёнава «Салёныя сны».

Кожны з фіналістаў сыграе 30-хвілінны сэт на выніковым канцэрце «Заспявай-5», які пройдзе 29 сакавіка ў новым мінскім клубе «Berlin». Пры канцы імпрэзы будзе названы пераможца, які атрымае грашовы прыз у памеры 1500 рублёў на рэалізацыю сваіх далейшых творчых задумаў.

«Хто бы не атрымаў галоўны прыз, ужо цяпер можна сказаць, што кожны з фіналістаў застаўся ў выйгрышы: Maximalism пасябравалі з паэткаю Ганнай Комар і працуюць ужо разам па-за конкурсам. Паўла Козіча і Ціхана Букраба конкурс падштурхнуў да стварэння аўтарскага праекту і яны на ўздыме стварылі яшчэ некалькі кампазіцыяў. Для Рамана Волазнева конкурс стаў нагодай звярнуцца да сучаснай паэзіі і выканаўца збіраецца працягнуць шлях у гэтым кірунку. А ўсе мы па выніку атрымалі тры новыя выдатныя беларускія песні», — кажа прадусар конкурсу Сяргей Будкін. У журы конкурсу сёлета ўвайшлі спявачка і педагог Ірэна Катвіцкая, музыка Алег Хаменка, саўндпрадусар Андрэй Акатаў, кампазітарка і спявачка Наталля Куніцкая, музыка Алесь-Францішак Мышкевіч, кіраўнік фонду «Вяртанне» Павал Бераговіч.

Адмысловымі гасцямі на фінальным канцэрце «Заспявай-5» стане гурт «Eryk i Ja», які заснаваў паэт і спявак Уладзь Лянкевіч (TonqiXod) разам з мультыінструменталістам Эрыкам Арловым-Шымкусам (ili-ili, Harotnica mix, раней Vuraj, Паліна Рэспубліка). Квіткі ў папярэднім продажы па 10—15 руб. можна набыць на Beskassira.by.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?8

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі27

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны18

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

Як жыве сябар Лукашэнкі, вымушаны хавацца ў джунглях ад новай улады сваёй краіны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць