У вёсцы Абадоўцы Вілейскага раёна 21 красавіка на падворку свайго дому траўмаваны 10-гадовы хлопчык, паведамляе МЛЫН.BY.
Лекары 21 красавіка паведамілі ў міліцыю, што да іх даставілі траўмаванага 10-гадовага хлопчыка. На месца выехалі аператыўнікі. Устаноўлена, што траўмы дзіця атрымала самастойна. Хлопчык любіць спорт, хацеў займацца баскетболам. Ён вырашыў прымацаваць баскетбольнае кальцо да сцяны хлява. Прыставіў драбіны, залез і ўпаў.
Дзіця атрымала пералом рабра, удары і раны грудной клеткі. Пацярпелы шпіталізаваны ў дзіцячае хірургічнае аддзяленне Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары