Улада1313

Хто ездзіў па Беларусі часцей: Лукашэнка ці Бабіч?

У расійскай медыйнай прасторы можна сустрэць такую гіпотэзу, што Аляксандр Лукашэнка неўзлюбіў расійскага пасла Міхаіла Бабіча праз тое, што той ездзіць па рэгіёнах Беларусі больш актыўна за кіраўніка краіны. Разбяромся, ці гэта сцверджанне праўдзівае.

За пункт адліку возьмем дату 25 верасня 2018 года. Менавіта ў гэты дзень Міхаіл Бабіч уручыў даверчую грамату Аляксандру Лукашэнку.

Супадзенне ці не, але ўжо на наступны дзень дыпламат накіраваўся з паездкай у Магілёў, на радзіму Лукашэнкі. Там Бабіч наведаў «Хімвалакно», а таксама «ОмскКарбон». У канцы паездкі дыпламат усклаў кветкі на Буйніцкім полі.

За гэтыя сем месяцаў Бабіч наведаў усе абласныя цэнтры, апроч Гродна. Хаця ў самой Гродзенскай вобласці ён таксама быў: 11 кастрычніка пасол пабываў на Астравецкай АЭС, а таксама праехаўся па Смаргонскім і Ашмянскім раёнах. У прыватнасці, ён быў на Смаргонскай птушкафабрыцы і Ашмянскім сыраробчым заводзе.

Часцей за ўсё Бабіч бываў у Брэсце: ажно тры разы (18 кастрычніка, 6 лютага і 4 красавіка). Расійскі дыпламат пабываў на ўсіх значных прадпрыемствах горада: «Савушкаў», «Санта-Брэмар», «Гефест», бачыўся са старшынёй аблвыканкама Анатолем Лісам, быў у Расійскім цэнтры навукі і культуры, прыходзіў у Брэсцкую епархію. Таксама падчас візітаў па Брэстчыне Бабіч наведваў «Пінскдрэў» і Кобрынскі музей Суворава.

Міхаіл Бабіч у цэнтры падчас наведвання Брэсцкай вобласці. Фота з сайта пасольства Расіі ў Беларусі.

Са старшынямі аблвыканкамаў Бабіч меў спатканні таксама ў Гомелі і Віцебску. Адметна, што ў кожнай паездцы Бабіч абавязкова стараецца сустрэцца з царкоўным кіраўніцтвам (епіскапамі). На праваслаўнае Раство ён адмыслова ездзіў у Жыровіцкі манастыр. Хадзіў у Полацку у Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр. Таксама адзначым, што за гэты час Бабіча двойчы прымаў ганаровы Патрыяршы экзарх Беларусі Філарэт, а яшчэ двойчы — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

12 снежня Бабіч быў на авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах. 12 сакавіка — на БелАЗе ў Жодзіна. Агулам у Міхаіла Бабіча за гэты прамежак часу атрымалася 11 паездак па краіне.

Ці сапраўды Лукашэнка саступае тут расійскаму паслу? Не. За гэты самыя перыяд у Лукашэнкі набралася 12 выездаў за межы Мінска. Прычым таксама ён пабываў ва ўсіх абласцях краіны.

Як і Бабіч, найменш увагі Лукашэнка надаў Гродна. Там ён быў 19 кастрычніка і сустракаўся са студэнтамі, а таксама выкладчыкамі мясцовага ўніверсітэта.

Затое тры разы кіраўнік краіны наведваў Віцебскую вобласць. У абласным цэнтры ён быў 2 лістапада, калі прыязджаў на Віцебскі футравы камбінат. А яшчэ двойчы яго ўвага была скіраваная на Аршанскі раён. 4 лістапада кіраўнік краіны быў у былым вайсковым гарадку Болбасава, а 30 лістапада — на Аршанскім ільнозаводзе.

Але добра вядома асаблівае стаўленне кіраўніка дзяржавы да гэтага рэгіёна. Напрыклад, летась праз недобраўпарадкаванасць у Аршанскім раёне пасадаў пазбавіліся міністр прамысловасці Віталь Воўк, а таксама міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

Не менш трапяткое стаўленне ў Аляксандра Лукашэнкі да роднага Шклоўскага раёна. Там ён быў 25-26 сакавіка. І гэтая паездка не скончылася без кадравых рашэнняў. Так, пасля наведвання гаспадаркі «Купалаўская» ў адстаўку быў адпраўлены старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік прэзідэнта Генадзь Лаўранкоў, віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы і міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц.

Дзе яшчэ быў Лукашэнка? 5 кастрычніка ён прыязджаў на палігон у Івацэвіцкім раёне, дзе знаёміўся з новай тэхнікай беларускага ВПК. Быў у Гомелі на форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, дзе сустракаўся з Пятром Парашэнкам. 22 сакавіка прыязджаў у Баранавічы, каб спаткацца з актывам раёна. 6 лістапада адкрываў абноўлены мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. А яшчэ двойчы выязджаў у Лагойскі раён (на пасяўную і ў царкву на Вялікдзень).

Геаграфія наведванняў яўна не саступае Бабічу. Лік 12:11 на карысць кіраўніка Беларусі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць