Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры77

Зьнішчальнікі апострафаў

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра беларускую мову.

Мне заўсёды рабілася ніякавата ад ваяўнічага нігілізму, скажам, большых аматараў беларускай мовы ад усіх астатніх. Самых большых абаронцаў у сэнсе. Вось жа, мысьлілі яны, гэтыя члены саюзу пісьменьнікаў, куды іх Сталін загнаў, задаволеныя мовай ад саўнаркаму, несвабоднай, зацуглянай, бо яны самі несвабодныя… Таму й народ на ёй не гаворыць, саромеецца, камплексуе. А вось мы як напішам, дык народ уздыхне на поўныя грудзі і загаворыць прыгожа, мілагучна і зь мягкімі знакамі…

Добрымі намерамі выбрукаваны шлях у пекла, усім вядома. Што толькі не выраблялі зь небаракай‑сталіцай Фінляндыі, напрыклад! Усё помсьцяць саўнаркаму, даўно мёртваму. Ясна, нежывы, але справа яго варушыцца, маўляў! Ня мова, а папросту Горад мядзьведзя, расьцяты напалам сьцяной. Адныя моўныя хрушчоўкі маюць за ідэал, дзе «нічога лішняга», калі паглядзець растыражаваны «эталённы» слоўнік Крапівы. Іншыя, патрыёты, яны мову аздабляюць кожны на ўласны густ — нібы сталінскі ампір.

Маладзёны‑максімалісты не ўспрымаюць мову як сродак зносінаў, які, не зважаючы на варожы наступ, усё ж працягвае існаваць менавіта ў гэтай ролі, хай у абмежаваных умовах. Яны не задумваюцца, што мову ўспрымаюць як алгебру, як лічбы — на паперы: што хачу, то раблю — тут суцэльна цьвёрда, тамака суцэльна мягка. Хто больш, мацней, свавольней! Своеасаблівы эпатаж. Французы падаравалі нам слова «гільяціна». Якая ўдача! Як добра спалучаецца са «сьцінаць»! Атрымалася папросту фантастычна! А яны пішуць «тына», бо ім так хочацца, у іх цьвёрды настрой у гэтым разе. Яны ня чуюць! Або возьмуць ды напішуць пачатак слова «сьсь», ці «сьзь»напрыклад. Ім невядома, што напісанае, каб гэта не была алгебра, трэба вымавіць — слова, сказ, абзац. Хай паспрабуюць! Канешне, усякае здараецца насамрэч, ёсьць турэцкая мова, балгарская, але мы ня туркі і не балгары.

Я давяраю пісьменьнікам, якія прызнаюцца: я ўсё, што напісаў, прагаворваю. Бо яны не забываюцца, што ня проста моўчкі карыстаюцца знакамі, якія перадаюць мову на пісьме. Напрыклад, гэта Гюнтэр Грас… А ў нас нігілісты зухава зьнішчаюць нашу адметнасьць — апостраф. Паспрабуйце вымавіць! З глузду зьехалі са сваімі мягкімі знакамі? Зь, празь. ПРАЗЬ?! Не кажу пра графічна недарэчны выгляд гэтага «зь». Паспрабуйце, каб гэта вымавіць, трэба зрабіць намаганьне і націск на «ЗЬ». Хаця відавочна: тут прагал на пісьме, які — той жа апостраф, толькі не пазначаны.

Шчыра вам прызнаюся: прачытанае ў заходнебеларускім або ў эмігранцкім варыянце, крыху інакш успрымаецца ў цяперашнім правапісе. Але мы не жывем у вымысьленых сьветах, а ў рэчаіснасьці, якая ёсьць,.. гэта ня значыць, што мы павінны гнуцца пад яе, трэба ўперціся рогам, але немагчыма зноўку трапіць у Нёман, калі ён быў Кронанам. Няўжо нам неабходна зноў спрабаваць вярнуцца ў мужыка‑беларуса? Лапці, кашуля… Няўжо арнамэнт — гэта не прафанацыя сёньня, не крывадушша? Вы мне скажыце, што трэба гаварыць, як гаварыў Тарашкевіч, бо толькі так правільна будзе, а я ў вас спытаюся: а чым горшы быў Багушэвіч? А мой сусед запярэчыць: а вам мова Скарыны не падабаецца, хіба?! Вы што паверылі, што ён сапраўды друкаваў кніжкі гэтай акупантцы Кацярыне?..

Каментары7

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй19

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць