Культура

Самы слушны партал

«Тузін Гітоў» здзейсніў у айчыннай інтэрнэт‑прасторы пераварот.

«Тузіну Гітоў» — 5 год.

Вы заходзіце на адрас music.fromby.net і пампуеце сабе на кампутар апошнія песні айчынных выканаўцаў. Акрамя гэтага на сеціўнай старонцы можна прачытаць апошнія музычныя навіны і даслаць у хіт‑парад свой голас за ўлюбёную песню.

«Тузін Гітоў» здзейсніў у айчыннай інтэрнэт‑прасторы як не рэвалюцыю, дык пераварот.
Пасля з’яўлення парталу беларуская песня зрабілася мабільнай: напрыклад, цяпер яе, націснуўшы разоў колькі па клавіятуры, можна пачуць за межамі Беларусі.

Па‑другое, партал стварыў віртуальную пляцоўку, дзе сустракаюцца музыкі, іх слухачы, а таксама музычныя прадусары. У краіне, дзе шоў‑бізнэс гібее, а прасоўванне рок‑музыкі дык увогуле трымаецца на плячах саміх выканаўцаў, паўстаў сайт, які стварае патрэбны для кожнага творцы розгалас.

Адзін з стваральнікаў парталу, журналіст Сяргей Будкін са здзейсненага найбольш ганарыцца лічбамі: «Уявіце, за пяць гадоў у Сеціве нас наведала больш за мільён чалавек! 50 тысяч спампоўванняў беларускіх песняў штомесяц». А калі да гэтых лічбаў дадаць 150 вялікіх рэцэнзіяў на музычныя навінкі, дык атрымаецца змястоўны жыццяпіс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкі.

Праект «Тузін Гітоў» — некамерцыйны.

Гаспадар сайту, можа быць, сама загадкавая постаць беларускай музычнай тусоўкі, Вецер Механічны (чалавек, які нават сваім калегам па сайце не раскрывае сапраўднага імя)
лічыць, што мэта «Тузіна Гітоў» — не пераход на эканамічныя рэйкі, а пашырэнне магчымасцяў сайту.

Ён кажа: «Нам даспадобы працаваць у нашым фармаце. З аднаго боку гэта непрыбыткова, але, з іншага боку, такая некамерцыйнасць шмат у чым развязвае рукі, робіць вальнейшымі, і дазваляе нам даносіць да наведвальнікаў свае ідэі, беспасярэдне ствараць музычны кантэкст. У будучым жа мы плануем зрабіць сайт яшчэ больш інтэрактыўным, даць нашым наведвальнікам магчымасць пісаць свае навіны, а таксама ўсталюем секцыю відэа».

Калі напачатку шляху партал «Тузін гітоў» толькі адлюстроўваў падзеі ў беларускай музыцы і музычным асяродку, дык цяпер сам часцяком з’яўляецца ньюсмэйкерам. Вось напрыклад гэтымі днямі, сайт не проста святкуе пяцігоддзе, але

і выдаў да нагоды песенную справаздачу, мультымедыйны дыск «Прэм’ер Тузін‑2008», куды ўвайшлі найлепшых 12 песняў,
вызначаных галасаваннем слухачоў сайту. Тут будуць і вядомыя гурты: J:Mopc, Neura Dubel, IQ48, а таксама новыя імёны: спявачка Тацяна Беланогая, групы Jab Club I ILO&friends.

Дарэчы, паводле стваральнікаў сайту, самай «пачутай» песняй за ўсю гісторыю парталу была песня гурту Н.Р.М. — «Гадзючнік». Яе паслухалі (ці прынамсі спампавалі) блізу 100 тысячаў чалавек, то бок кожны соты беларус.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград17

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць12

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград17

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць