МЗС Расіі паведаміў пра перамовы з Украінай аб абмене захопленых маракоў
Расія і Украіна абмяркоўваюць магчымасць абмену арыштаваных пасля інцыдэнту ў Керчы ўкраінскіх маракоў. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін, перадае ТАСС.
Ён адзначыў, што Расія «думае над гэтым».
Раней упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова па выніках сустрэчы з украінскай калегам казала, што краіны зверылі спісы затрыманых і таксама азнаёміліся з пералікамі асоб на абмен.

Каментары