Улада66

Чаму ўсё ж менавіта Валаам? Пуцін прыме Лукашэнку на сваім любімым востраве

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а за дзень да гэтага кіраўнікі дзяржаў наведаюць Валаам.

Валаам — гэта вялікая выспа ў Ладажскім возеры. У перакладзе з карэльскай мовы «валаам» значыць «горная мясцовасць, узвышанасць». Карэлы і фіны былі тытульным насельніцтвам гэтага рэгіёна ў ранейшыя часы. Вядомасць Валаам набыў дзякуючы мужчынскаму манастыру, які стаіць тут ад часоў Ноўгарадскай рэспублікі.

У Пуціна з Валаамам склаліся вельмі даўнія адносіны. Яшчэ ў 2001 годзе малады прэзідэнт у адзін з першых адпачынкаў адправіўся менавіта на Валаам, а не ў Сочы, як рабіў да яго Ельцын. Ёсць фотка, дзе Пуцін стаіць побач з епіскапам Панкраціем (Жэрдзевым).

Цікава, што Панкрація час ад часу называюць «духоўнікам Пуціна», хаця на гэты конт ёсць некалькі версій. Панкрацій не цураецца адкрыта выказвацца па актуальных палітычных пытаннях. Напрыклад, літаральна з тыдзень таму Панкрацій заклікаў байкатаваць усё грузінскае. «Ні «Баржомі», ні «Басіяні»! — сказаў ён пасля таго, як Пуціна абразілі на грузінскім тэлебачанні «Руставі-2».

Пуцін прыязджаў на Валаам у красавіку 2014 года ў самы разгар канфлікту на ўсходзе Украіны. «Я не ведаю месца больш святога за гэтае», — перадавалі ягоныя словы на сайце манастыра. Паўдзельнічаў прэзідэнт Расіі ў якасці госця і ў запісе перадачы «Валаам» на расійскім ТБ.

Дарэчы, з візітам Пуціна на Валаам у 2014 годзе звязваюць і іншы сюжэт. Ёсць версія (яе агучвалі «Бі-бі-сі», Радыё «Свабода» і іншыя СМІ), што менавіта тады Пуцін вянчаўся з алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы Алінай Кабаевай. Праўда, пацверджання гэтаму няма.

Рэзідэнцыя Пуціна на Валааме знаходзіцца ў межах Свята-Уладзімірскага скіта. Яго адкрылі ў 2008 годзе, а пабудавалі ў рэкордна кароткі час — цягам двух гадоў. Асвячаць яго прыязджаў Аляксей ІІ. Тэрыторыя скіта звычайна закрытая для наведнікаў, а па перыметры яго стаіць ахова. У народзе той скіт часам называюць «Свята-Пуцінскім»: маўляў, і назва была абраная не выпадкова.

Дамок Пуціна на Валааме. Фота meduza.io.

У Пуціна там ёсць гасцявы домік, а таксама лазня. Там жа знаходзіцца валаамская рэзідэнцыя патрыярха Кірыла.

Пасля таго, як Валаам закаціраваў Пуцін, туды ж пацягнуліся і іншыя ўплывовыя людзі Расіі: палітыкі, бізнэсоўцы, артысты. Мець катэдж на Ладажскім возеры, а менавіта на Валааме, з’яўляецца знакам вялікай пашаны. З гэтай модай багатых людзей на Валаам звязаная іншая непрыгожая гісторыя: людзей, якія жылі на востраве, амаль што сілай высялялі на мацярык.

Што чакаецца ад перамоваў Пуціна і Лукашэнкі на Валааме? Кіраўнік Беларусі яшчэ на мінулым тыдні зазначыў, што нічога таемнага вырашацца на Валааме не будзе.

Напярэдадні паездкі міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты, які ўзначальвае працоўную групу па інтэграцыі, сказаў, што абодва бакі ўзгаднілі канцэпцыю развіцця інтэграцый краін. Дастаткова абцякальная фраз — і цяжка сказаць, што яна можа значыць у рэальнасці.

Пасол Беларусі ў Расіі, віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка ў сваю чаргу сказаў, што наша краіна чакае вырашэння пытання кампенсацыі падатковага манеўру, цэнаўтварэння на газ, а таксама прасоўвання беларускай мяса-малочнай прадукцыі на расійскім рынку.

Каментары з расійскага боку адносна гэтай сустрэчы больш сціплыя. Толькі Валянціна Матвіенка зазначыла, што саюзную дзяржаву прыспеў час напоўніць новым зместам. Таксама не зусім зразумела, пра які змест яна кажа.

Напярэадні амерыканскае выданне «Блумберг» напісала, што Пуціну ўсё ж не ўдалося пераканаць Лукашэнку ўвайсці ў склад Расіі.

У любым выпадку, цяжка назваць лёгкімі перамовы кіраўнікоў краін на Валааме. І наўрад ці там яны будуць думаць толькі пра духоўныя каштоўнасці і малітвы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць