Свет33

На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны перамагае ўраджэнка Беларусі

Ураджэнка Беларусі Алена Ліс, якая нарадзілася ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці і балятавалася ў Вярхоўную Раду як вылучэнка партыі «Слуга народу» за крок да перамогі на мажарытарнай акрузе ў Чарнавецкай вобласьці, піша «Радыё Свабода».

Пасьля апрацоўкі 49,07% выбарчых пратаколаў яна набірае 34,41% галасоў. Яе бліжэйшы канкурэнт Мікола Федарук — 13,29%.

Тры іншыя выхадцы зь Беларусі не пераадолелі канкурэнцыю.

Найлепшага выніку дасягнуў ураджэнец Гомля Эдуард Шчаглакоў. Ён балятаваўся ад «Апазыцыйнай плятформы «За жыцьцё!» у 107-й выбарчай акрузе ў Лісічанску Луганскай вобласьці, дзе працуе сакратаром гарадзкой рады. Ён заняў трэцяе месца з 72 галасамі (16,28 %).

Яшчэ адзін беларус, Уладзімер Шутаў, які нарадзіўся ў вёсцы Склімін Магілёўскай вобласьці і таксама балятаваўся ў гэтай жа акрузе, заняў апошняе, 23-е месца. За яго не прагаласаваў ніводзін выбарнік. На гэтай акрузе перамог самавылучэнец Аляксандар Сухаў.

Аляксандар Кротаў, які нарадзіўся ў Карэлічах Навагрудзкага раёну Горадзенскай вобласьці і балятаваўся шляхам самавылучэньня ў 34-й аднамандатнай выбарчай акрузе з цэнтрам у паселішчы Царычанка Днепрапятроўскай вобласьці, таксама заняў апошняе, 20-е месца. Ягоную кандыдатуру падтрымаў 51 выбарнік (0,14 %). Дэпутатам ад гэтай акругі выбралі вылучэнца праўладнай партыі «Слуга народу» Дзьмітра Чорнага.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

Швецыя зніжае ўзрост крымінальнай адказнасці да 13 гадоў21

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні13

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі15

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць