Здарэнні

У Мінску на будоўлі ўпаў кран

Сёння канал Nexta Lite паведаміў пра здарэнне на будпляцоўцы па вуліцы Якуба Коласа - там упаў будаўнічы кран. У Дзяржпрамнаглядзе інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі tut.by.

Гэта здарылася 6 жніўня на будпляцоўцы на Якуба Коласа 73/3, дзе праводзяць рэканструкцыю шматфункцыянальнага будынка.

Паводле відавочцаў, кран нёс пліту, і пры яе апусканні страла ўпала проста на разгрузачную рампу крамы, якая знаходзіцца побач.

- З службовых дзвярэй у гэты момант якраз выходзіў кіроўца грузавога аўтамабіля, які вёз прадукты. Аказалася, у яго выдатная рэакцыя: мужчына цудам паспеў заскочыць назад у памяшканне. Дзякуючы гэтаму ён застаўся цэлы, - паведамілі Nexta Lite.

Заказчыкам работ на аб'екце з'яўляецца кампанія «ДС-Базіс», там пацвердзілі, што ў курсе таго, што здарылася, пацярпелых на аб'екце няма.

- З-за тэхнічнай няспраўнасці гусенічнага крана страла легла на плот. У нас ёсць інжынірынгавая кампанія, якая вядзе ўсе будаўнічыя работы, гэта іх кран. Зараз там працуюць спецыялісты і эксперты, - расказала кіраўніцтва кампаніі-замоўцы.

У Дзяржпрамнаглядзе пацвердзілі, што інфармацыя аб ПП да іх паступала, спецыялісты выехалі на месца здарэння для абследавання пляцоўкі. Дакладныя звесткі пра абставіны і папярэдніх прычынах будуць пазней.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

Меркаваная пазашлюбная дачка Лукашэнкі ўладкавалася на новую працу — яна звязаная з хакеем17

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць