Грамадства

Беларусы хварэюць за Ўкраіну

Сымпатыі беларускіх заўзятараў – на баку зборнай Украіны. Такі вынік дало апытаньне, праведзенае на сайце газэты «Прессбол».

Сымпатыі беларускіх заўзятараў – на баку зборнай Украіны. Такі вынік дало апытаньне, праведзенае на сайце газэты «Прессбол».

З 3629 прагаласавалых 23% хварэюць на чэмпіянаце сьвету па футболе за Ўкраіну. На другім месцы – Англія (18%). А вось бразыльцы апынуліся толькі трэцімі з 14%.

Цікава, што яшчэ адна зборная суседняй краіны – Польшча – асаблівых пачуцьцяў у беларускіх аматараў футболу не выклікае. За яе перажываюць толькі 1% прагаласавалых. Нават у Кот Д’івуару болей прыхільнікаў (2%).

А самым нелюбімым па выніках апытаньня аказаўся Парагвай. Чаму ў Беларусі гэтак недалюбліваюць гэтую лацінаамэрыканскую зборную, сказаць цяжка. Але факт застаецца фактам: нават у Савудаўскай Арабіі знайшлося 7 прыхільнікаў. А за Парагвай хварэюць усяго 2 ўдзельнікі апытаньня.

Адметна, што згодна зь іншым апытаньнем, якое цяпер праходзіць на сайце naviny.by, беларусы вераць у шчасьлівую зорку ўкраінскай каманды. На момант падрыхтоўкі гэтага матэрыялу вынікі галасаваньня выглядалі так: 14,7% рэспандэнтаў верылі, што зборная Ўкраіны стане чэмпіёнам сьвету! Прыкладна столькі сама прагаласавалых прарочаць суседзям нявыхад з групы. Але гэта скрайнія пункты погляду, а большасьць удзельнікаў апытаньня лічыць, што ўкраінская зборная спыніцца ў 1/8 фіналу (37%) альбо ў чвэрцьфінале (20,7%).

Салідарнасьць

Каментары

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць