Электронныя табло новага ўзору заўважылі пасажыры на некаторых прыпынках у цэнтры горада. Карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» высвятляла, адкуль яны ўзяліся і куды падзеліся старыя.
— Новымі гэтыя табло можна назваць толькі ўмоўна, — растлумачыў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер «Мінсктранса» Алег Дзюбенка. — Матрыцы ў іх новыя, астатнія камплектуючыя ўжо выкарыстоўваліся. Мы разабралі на асобныя сегменты два вялікія мультымедыйныя экраны, якія знаходзіліся падчас II Еўрапейскіх гульняў на хабах на Гарадскім Вале і ў студэнцкай вёсцы. У выніку вырабілі 25 электронных святлодыёдных табло з матрыцамі палепшанай якасці.


Па словах Дзюбенкі, экраны новага пакалення, якія інфармуюць пасажыраў пра час, што застаўся да прыбыцця транспартнага сродку, ўсталёўваюцца ў асноўным уздоўж галоўных праспектаў замест тых, якімі ўпершыню абсталявалі сталічныя прыпынкі ў 2012 годзе. Яны сталі слабей свяціць і настаў час замяніць іх на больш якасныя.
Цяпер электроннымі табло абсталяваны 457 пунктаў прыпынку Мінска. Сёлета, паводле слоў спецыяліста, больш экранаў усталёўваць не плануецца.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары