Свет55

Экс-міністр абароны ЗША назваў самую небяспечную краіну свету

Былы міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс мяркуе, што Пакістан з'яўляецца самай небяспечнай дзяржавай з тых, з прадстаўнікамі якіх яму даводзілася ўзаемадзейнічаць. Такі пункт гледжання ён выказаў у аўторак падчас выступу ў Радзе па міжнародных адносінах у Нью-Ёрку, піша tass.ru.

Мэціса папрасілі пракаментаваць сцверджанне, якое тычыцца гэтай краіны, у яго кнізе «Пазыўны «Хаос»: вучымся кіраваць» (Call Sign Chaos: Learning to Lead), якая паступіла ў ЗША ў продаж у аўторак. Былы міністр абароны ў мемуарах адзначаў: «Я лічу Пакістан найбольш небяспечнай з усіх краін, з якімі я меў справу».

Экс-кіраўнік Пентагона растлумачыў, што трымаецца гэтага пункту гледжання з-за «радыкалізацыі грамадства» у Пакістане. «Дарэчы, такога ж меркавання трымаюцца пакістанскія вайскоўцы. Яны разумеюць, што там адбываецца. Яны гэта ўсведамляюць», - дадаў ён.

«Адносіны паміж намі і Пакістанам вельмі складаныя, —падкрэсліў Мэціс. — Калі ўлічваць пашырэнне радыкальных ідэй у грамадстве і дадаць да гэтага тое, што ядзерны арсенал [Пакістана], як я мяркую, расце найхутчэй у свеце, то вы зразумееце, чаму нам трэба засяродзіцца на кантролі над узбраеннямі і намаганнях па забеспячэнні рэжыму нераспаўсюджвання».

Мэціс узначаліў Пентагон у студзені 2017 года. Ён падаў прашэнне аб адстаўцы ў снежні 2018 года. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб рашэнні пачаць вывад амерыканскіх войскаў з Сірыі.

Мэціс раней заяўляў, што сышоў з пасады з-за разыходжанняў у поглядах з прэзідэнтам ЗША. Трамп неаднаразова ставіў пад сумнеў вынікі яго працы на пасадзе міністра абароны і выказваў незадаволенасць яго ранейшымі рашэннямі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026

Усе навіны →
Усе навіны

У Амстэрдаме ў навагоднюю ноч ушчэнт згарэла 150‑гадовая царква6

У акупаванай частцы Херсонскай вобласці пры ўдары па кавярні загінулі 24 чалавекі16

24‑гадовую фатографку-анімалістку і ветэрынарку з Гомеля асудзілі за паклёп на Лукашэнку і па «народным» артыкуле6

ЦРУ пацвердзіла, што Украіна не цэліла ў Пуціна ці ў яго рэзідэнцыю падчас свайго ўдару дронамі13

Двухсэнсоўным ФОТАМ суправадзіла навагодняе віншаванне ў сваім фэйсбуку беларускае МЗС8

Зяленскі ў навагоднім звароце: Мір у 2026‑м магчымы, але ёсць умовы

Вось чаму на звароце Ціханоўскай не было Бяляцкага і Ціханоўскага31

Трамп зарэпосціў артыкул «Пустаслоўе Пуціна пра «ўдар» па ім паказвае, што менавіта Расія стаіць на перашкодзе міру»11

Мінчукі выйшлі святкаваць Новы год у цэнтр горада ФОТЫ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць