Аўтары праекта рэзалюцыі канстатуюць, што ў «наяўнай сітуацыі Далай Лама XIV, які пражывае на выгнанні, парламент і ўрад Тыбета ў эміграцыі з’яўляюцца сапраўднымі прадстаўнікамі тыбецкага народа».
Група парламентарыяў зарэгістравала праект рэзалюцыі, у якім прапануе прызнаць незалежнасць Тыбету.
Аўтары праекта канстатуюць, што ў «наяўнай сітуацыі Далай Лама XIV, які пражывае на выгнанні, парламент і ўрад Тыбету ў эміграцыі з’яўляюцца сапраўднымі прадстаўнікамі тыбецкага народу».
У праекце таксама сцвярджаецца,
што ў «1949 гг. Кітайская Народная Рэспубліка накіравала свае ўзброеныя сілы ў Тыбет і акупавала краіну, а ў 1951 г. анексавала,навязаўшы пагадненне з 17 пунктаў пра мірнае вызваленне Тыбету».
У праекце ўтрымліваецца заклік да кіраўніцтва Кітая «пачаць адкрыты дыялог пра будучыню Тыбету з Далай‑ламай, парламентам Тыбету і прадстаўнікам ўраду ў выгнанні, імкнуцца да дасягнення рашэння, адпаведнага нормам міжнароднага права, забеспячэнню правоў чалавека»,
а ўраду Літвы прапанавана «заахвочваць заснаваны на гэтых прынцыпах дыялог прадстаўнікоў Кітая і Тыбету, дапамагаць яму на ўзроўні Еўрасаюза».
Праект рэзалюцыі падрыхтавалі прадстаўнікі розных фракцый літоўскага Сойму.
Каментары