Улада1919

Спіс чыноўнікаў, якіх Лукашэнка пакараў па выніках канфлікту ў гомельскай школе

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім за непрыняцце мер па навядзенні парадку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і невыкананне даручэнняў Лукашэнкі прыцягнуты да адказнасці шэраг службовых асоб.

Строгае папярэджанне атрымалі прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта даручана забяспечыць прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама У.Прывалава, кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля С.Казачка, намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама В.Атаманчука.

Губернатару таксама даручана забяспечыць вызваленне ад займаемых пасад у сувязі з пераводам на іншую работу начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта С.Парошына, начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Л.Крылісценка, намесніка кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Я.Копы, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля А.Дземенчука, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля К.Шарамавай, дырэктара сярэдняй школы нумар 15 Гомеля М.Чарненка.

Прэм'ер-міністру, кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта, міністру адукацыі і старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта даручана забяспечыць прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці іншых службовых асоб, вінаватых у неналежнай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі; аднавіць на рабоце Л.Чацвярткову на пасадзе настаўніка пачатковых класаў сярэдняй школы нумар 15 Гомеля; прыняць вычарпальныя меры па выкананні даручэнняў Лукашэнкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі.

Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на Адміністрацыю прэзідэнта.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў46

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць