Прыхільнікі затрыманага шамана, які ішоў выганяць Пуціна, працягнуць яго маршрут
Спадарожнікі расійскага шамана Аляксандра Габышава, якога затрымалі падчас яго паходу на Крэмль, вырашылі працягнуць яго маршрут. Пра гэта Сибирь.Реалии распавёў адзін з членаў атрада Віктар Ягораў.

Прыхільнікам якуцкага шамана ўдалося перабрацца з тэрыторыі Бураціі ў Іркуцкую вобласць. На ноч яны разбілі лагер і заўтра, 20 верасня, плануюць працягнуць свой шлях у кірунку Байкальска.
«Мы цалкам дакладна ведаем, што Аляксандр Габышаў быў бы рады, калі б мы працягнулі рух нягледзячы ні на што», — заявіў Ягораў.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары