У цэнтры Берліна ноччу згарэў цягнік, на якім ехалі футбольныя фанаты ВІДЭА

Фота: Thomas Peise / Berliner Morgenpost
У цэнтры Берліна загарэўся цягнік з фанатамі футбольнага клуба «Фрайбург». Пра гэта піша Berliner Morgenpost.
#Berlin #Tiergarten - Videoupdate zum Brand eines Zuges pic.twitter.com/o2FQTpVs3f
Пацярпелі тры чалавекі, яны атруціліся прадуктамі гарэння. Усяго ў цягніку ехала каля 700 чалавек. Да месца здарэння прыбылі больш за дзесятак машын хуткай дапамогі і некалькі верталётаў.
Як мяркуецца, прычынай пажару стаў тэхнічны дэфект. Відавочцы распавядаюць, што яны звярнулі ўвагу на дзіўны пах яшчэ пры пасадцы, падчас паездкі пах узмацніўся.
Каментары