Ілан Маск апублікаваў два паведамленні ў Twitter і паведаміў, што зрабіў гэта пры дапамозе створанай ім глабальнай інтэрнэт-сістэмы Starlink.
Whoa, it worked!!
— Elon Musk (@elonmusk) October 22, 2019
Starlink у будучыні павінна будзе забяспечваць інтэрнэтам нават цяжкадаступныя раёны планеты пры дапамозе некалькіх дзясяткаў тысяч спадарожнікаў. Пакуль пры дапамозе ракеты SpaceX удалося запусціць толькі 60 з іх, не ўсе яны выйшлі на арбіту, а сувязь з трыма з іх і зусім была страчана.
Гаворка ідзе пра планы адправіць на арбіту 42 тысячы спадарожнікаў.
Каментары