Афіша44

2 студзеня — беларускамоўная музычная казка «Як літара Ў Каляды ўратавала»

Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а). Пачатак а 15.00.

2 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады гледачы пабачаць новую серыю казкі пра незвычайныя прыгоды літару Ў нескладовае і яе сяброў.

Дзеці Яська і Янінка губляюцца ў чароўным бары, куды яны выправіліся, каб перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі — халоднымі ільдзінкамі — і ўратаваць Каляды.

Рэй будзе весці разумная дзяўчынка Янінка, а дапамогуць ёй у гэтым, вядома ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і Ярыла-сонца.

Казкі пра літару Ў і яе сяброў стварае музыка і прадусар Раман Арлоў. Беларускамоўныя пастаноўкі ўжо тры гады з поспехам ідуць у Мінску. Выязджаў спектакль таксама ў Гродна і Ашмяны.

Квіткі каштуюць ад 9 да 18 рублёў. Іх можна набыць анлайн і ў касе Маладзёжнага тэатра эстрады.

Дзецям да трох год — уваход бясплатны.

Усім дзецям салодкія пачастункі, а бацькам музычныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў!

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь53

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна4

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

Псіхіятр папярэдзіў пра рэальную небяспеку фенібуту30

БелАЗ будуе суперсучасны медцэнтр ФОТЫ2

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе5

У Новай Баравой суседзі выклікаюць ДАІ 450 разоў на месяц. Як так?2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў8

Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь53

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць