Культура11

У Берасці прэзентавалі кнігу «Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі»

У Берасцейскай абласной бібліятэцы 3 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі Анатоля Гладышчука «Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі».

Гісторыка‑дакументальны нарыс прысвечаны роду Юліяна Урсына Нямцэвіча (1758—1841) — вядомага пісьменніка і палітыка, паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Радавы маёнтак Нямцэвічаў знаходзіцца ў вёсцы Скокі Берасцейскага раёна.

У кнізе 12 гісторый, звязаных паміж сабой 250‑гадовай гісторыяй гэтага славутага роду. Выданне кнігі багата ілюстраванае, утрымлівае архіўныя фотаздымкі.

У кнігу ўключаны «Успаміны часоў маіх» Юліяна Урсына Нямцэвіча на беларускай мове, якія раней у Беларусі не публікаваліся.

Аўтар кнігі — Анатоль Гладышчук, кандыдат фізіка‑матэматычных навук, загадчык кафедры фізікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта.

Як расказаў на прэзентацыі аўтар, ён працаваў над кнігай шэсць гадоў, пасля таго як у 2002 годзе на навуковай канферэнцыі ў Брэсце пазнаёміўся з нашчадкамі Юліяна Нямцэвіча. «Пэўную ролю адыграла і тое, што я жыву ў Скоках, дзе нарадзіўся Юліян Урсын Нямцэвіч. Маёй галоўнай задачай было вярнуць гэты беларускі род на сваю родную зямлю. Мы ведаем Юліяна Нямцэвіча як польскага паэта, польскага публіцыста і польскага палітыка і зусім мала як нашага земляка, — зазначыў А.Гладышчук. — У кнізе шмат раней не вядомых гістарычных матэрыялаў, копіі якіх мне далі ў карыстанне ў шэрагу польскіх універсітэтаў, але больш за ўсё мне дапамаглі прадстаўнікі славутага роду Нямцэвічаў, якія жывуць у Польшчы, Канадзе і Францыі».

Кніга выдадзена пры фінансавай падтрымцы Берасцейскага аблвыканкама. Яна выйшла накладам 2 тыс. асобнікаў у выдавецтве «Літаратура і мастацтва».

Таксама 3 сакавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы была адкрыта кніжная выстава «Юліян Урсын Нямцэвіч — пісьменнік, публіцыст, палітык», якая прымеркавана да прэзентацыі кнігі.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць