Меркаванні66

Угнаенні - на палі

Уражвае жорсткасць прысуду. Жанчына асуджаная на 2,5 (!) гады абмежавання свабоды за паклёп на міліцыянера. І тут яшчэ газета напярэдадні 8 Сакавіка падносіць жанчыне, так бы мовіць, падарунак. Піша Віталь Тарас.

Самагубства лічыцца ў хрысціянстве найвялікшым грахом. Царква адмаўляе самагубцам у адпяванні. Але ніхто не забараняе праводзіць чалавека, які здзейсніў акт адчаю, у апошні шлях, ускласці кветкі да яго магілы, сказаць колькі словаў, памаліцца, або проста памаўчаць. Адным словам, нішто не замінае людзям паводзіць сябе па‑чалавечаму.

У гісторыі самагубства праваабаронцы Яні Паляковай уражвае менавіта бесчалавечнасць, праяўленая да яе. Дзве рэчы не дазваляюць маўчаць.

Першая – жорсткасць прысуду. У выніку скаргі на супрацоўніка міліцыі жанчына, якая, наколькі вядома, не была ніколі пад судом, асуджаная на 2,5 (!) гады абмежавання свабоды за паклёп на міліцыянера. Да таго ж, суд абавязаў яе, беспрацоўную, выплаціць мільён рублёў «ахвяры паклёпа». Пры гэтым аўтары шматлікіх ананімных скаргаў у розныя інстанцыі на дзеянні службовых асобаў розных узроўняў могуць спаць спакойна. Ім «хімія» за паклёп не пагражае. Прынамсі, такія прэцэдэнты цяжка прыпомніць.

І другая рэч. Галоўная газета РБ напярэдадні 8 Сакавіка падносіць жанчыне, так бы мовіць, падарунак у выглядзе фельетона, дзе яна выступае ў ролі сатырычнага перасанажа. Увесь фельетон, ад назвы («Много у нас диковин, каждый чудак – Бетховен») да апошняга радка, напоўнены зняважлівай іроніяй і жоўцю. Зразумела, сатырычны жанр без іроніі – гэта нонсэнс. Але ў дадзеным выпадку усім адразу было ясна, што ахвяра сатыры – праваабаронца з Салігорска – нічым не можа адказаць на «ювеналавы стрэлы» сталічнай дзяржаўнай газеты.

У гэтай сітуацыі, напэўна, не кожны здаровы мужык з моцнымі нервамі змог бы выстаяць.

Наўрад ці тут ёсць сэнс разглядаць змест фельетону. Але мае значэнне ягоны тон. Ён гучыць абразліва не толькі ў дачыненні да гераіні, але, думаю, і для любога нармальнага чытача. Чаго вартая адна толькі фраза ў дачыненні да самотнай жанчыны: «Жыццё ўдалося!» Квінтэсенцыяй цынізму можна лічыць подпіс – Ксенафонт Суперфасфатаў. Аўтар псеўданіма як бы намякае на Салігорск, дзе ўтвараюцца калійныя ўгнаенні. З другога боку, Ксенафонт, паводле Вікіпедыі, быў вучнем Сакрата, пісьменнікам, гісторыкам і вайсковым дзеячом. Во як! Не хухры‑мухры.

А насамрэч, калі задумацца, фельетаніст міжволі распісваецца ў тым, што ён сам ацэньвае сябе ўнутры не вышэй за тое самае ўгнаенне. Ну, супер‑угнаенне…

Як пісалі раней раённыя выданні ў перадавіцах: «Угнаенні – на палі!».

Ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць свая, дакладней – своеасаблівая мараль. У свой час камуністычная партыя (якая заснавала, між іншым, і «Советскую Белоруссию») таксама асуджала акты самазабойства, асабліва з боку «ворагаў народу». Самагубства лічылася ці не актам дыверсіі супраць дзяржавы» », а самагубцы абвінавачваліся, сярод іншага, яшчэ і ў тым, што яны «не раззброіліся перад партыяй».

Даўно няма КПСС. Але метады прапаганды ў адносінах да тых, хто не хоча «раззброіцца» перад уладай, скарыцца перад тупой сілай і гвалтам, засталіся.

Насенне, кінутае ў зямлю, рана ці позна ўзыдзе. Атрутны «суперфасфат» жа нічога не пакіне, акрамя шкодных нечыстотаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару5

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы4

Прызнанне палесцінскай дзяржавы: ЗША застаюцца адзінай сілай, чый голас будзе мець вырашальнае значэнне14

«Рэйв на заводзе». Зумеры падымаюць продажы беларускіх прадпрыемстваў, здымаючы вірусны кантэнт13

Зяленскі назваў умову вылучэння Трампа на Нобелеўскую прэмію3

На Мінскім моры яхту вагой 18 тон выкінула на пляж1

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару5

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць