Культура1111

Змітрака Бядулю перапахаваюць у Беларусі

Зьмітрок Бядуля, 1939 год.

У 2020 годзе — магчыма, ужо вясной — клясыка беларускай літаратуры, пісьменьніка і паэта Зьмітрака Бядулю маюць перапахаваць у Беларусі. Пра гэта расказаў Свабодзе Аляксандар Сапега, прэзыдэнт дабрачыннага фонду Марыі Магдалены Радзівіл і кіраўнік Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі, якому даверылі арганізаваць перапахаваньне.

Ініцыятыва перапахаваньня належыць сыну Зьмітрака Бядулі — 86-гадоваму Яфіму Самуілавічу. Ён жыве ў Менску і ўжо ня можа лятаць на бацькаву магілу ў Казахстан. Міністэрства замежных справаў Беларусі, ганаровы консул і амбасада Беларусі ў Швайцарыі дапамагаюць Аляксандру Сапегу ў арганізацыі перапахаваньня фінансава і арганізацыйна.

Сапега ўжо атрымаў у Казахстане дазвол на эксгумацыю і вываз цела Зьмітрака Бядулі. Да канца студзеня ён плянуе прыляцець у Казахстан, каб прысутнічаць пры эксгумацыі як давераная асоба, і даставіць парэшткі ў Менск. Перш цела зьбіраліся паддаць крэмацыі для перавозкі, але выявілася, што ва ўсім Казахстане няма крэматорыяў.

Перапахаваньне ў Менску плянуюць зрабіць публічным, каб разьвітацца маглі ўсе ахвочыя. Дакладнае месца перапахаваньня яшчэ ня вызначылі. Сапега кажа, што Вайсковыя могілкі — гэта «плян Б», а асноўны варыянт ён пакуль хоча не называць.

Магчыма, пасьля таго як парэшткі Зьмітрака Бядулі трапяць у Беларусь, спатрэбіцца месяц або два, каб пахаваць іх. Сапега адзначае, што займаўся перапахаваньнем княжны Магдалены Радзівіл (яе ў 2018 годзе перапахавалі ў менскім касьцёле Сьвятога Роха, парэшткі даставілі з Швайцарыі), і гэта яго навучыла не прызначаць адразу дакладную дату перапахаваньня — «думаць на два крокі наперад», але ўлічваць, што розныя нарматыўныя працэдуры і разгляд зваротаў могуць зацягнуцца.

Ідэю перапахаваць Зьмітрака Бядулю ў Беларусі агучыў у 2017 годзе грамадзкі дзяяч Глеб Лабадзенка, ідэю падтрымалі сын і ўнук пісьменьніка. Літаратар памёр у 1941 годзе па дарозе ў эвакуацыю недалёка ад гораду Ўральску ў Казахстане.

Тым, хто ставіў помнік, складана было разабрацца ў нязвыклым вымаўленьні, таму Зьмітрок пераўтварыўся на манер прозьвішча ў «Змитров». Бядуля, адпаведна, выглядае як імя. Некаторыя літары зьбітыя, сама пліта патрэскалася і патрабуе радыкальнага абнаўленьня. Год нараджэньня пазначаны з памылкай: 1889, трэба 1886.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?6

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

Страшны пажар на раскошным альпійскім курорце: дзясяткі людзей загінулі ў падвальнай кавярні ад выбуху піратэхнікі8

З 1 студзеня базавая стаўка вырасла да 297 рублёў1

У Амстэрдаме ў навагоднюю ноч ушчэнт згарэла 150‑гадовая царква6

У акупаванай частцы Херсонскай вобласці пры ўдары па кавярні загінулі 24 чалавекі16

24‑гадовую фатографку-анімалістку і ветэрынарку з Гомеля асудзілі за паклёп на Лукашэнку і па «народным» артыкуле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?6

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць