Гісторыя1515

Знаходка ў Ружанах: драўляныя дзверы са следам Божай Маці

Гэта колішнія галоўныя ўваходныя дзверы ружанскага касцёла. Да пазамінулага года яны захоўваліся сярод іншай старызны на паддашшы, але па ініцыятыве ксяндза Януша Пуліта былі ўрэшце выстаўленыя ў нартэксе касцёла (злева ад увахода).

Цікавыя гэтыя драўляныя дзверы не толькі часам стварэння, хоць настолькі даўніх вырабаў у нас засталося вобмаль. Галоўнай адметнасцю з’яўляецца выразаны на іх 81 радок шэдэўра рэлігійнай літаратуры, напісанага невядомым аўтарам!

Мураваны касцёл у Ружанах быў пабудаваны да 1617 года. Прыватнаўласніцкі горад Сапегаў выглядаў у XVII стагоддзі настолькі непераможным, што менавіта тут падчас трынаццацігадовай вайны Расіі з Рэччу Паспалітай цягам пяці гадоў праходзілі пасяджэнні віленскай капітулы і захоўваліся галоўныя сакральныя рэліквіі, улучна з мошчамі нябеснага апекуна Вялікага Княства Святога Казіміра. Што праўда, непераможнасць гэтая была, так бы мовіць, троху перабольшанай, і да другой паловы XVIII стагоддзя касцёл ужо надта «патрабаваў рэпарацыі» і ўрэшце быў рэканструяваны па праекце Яна Самуэля Бекера. Хутчэй за ўсё, у той час галоўныя дзверы і памянялі на новыя.

Не выключана, што старыя дзверы не выкінулі ці не спалілі акурат з прымхлівай павагі да «надрукаванага» тэксту, дзе галоўнае месца ў падкрэслена пышнай аздобе аддадзена простаму абрысу ступні з прысвячэннем Панне Марыі. Божай Маці адрасаваная і значная частка напісанага. Таксама невядомы аўтар пазначыў даты пачатку і канца працы, добрасумленна і шматслоўна папрасіўшы за сваю душу, і, верагодна, пакінуў уласны подпіс, які схаваўся за ніжняй дошкай.

Самае цікавае, што ступня Божай Маці па даўжыні адпавядае гандлёваму эталону даўжыні — стапе. Гэта пакідае адчуванне ці то ўдалай барочнай метафары, ці то не менш удалага рацыянальнага вырашэння спрэчак паміж удзельнікамі славутых ружанскіх кірмашоў, што адбываліся на плошчы акурат перад касцёлам.

Ступня (стапа), у англійскай традыцыі фут (ад foot — англ. ступня) — старадаўняя адзінка вымярэння даўжыні. Стапа літоўская складала 32,5 см, стапа польская каронная — 29,3—29,8 см (9/10 ад стапы літоўскай).

А тэкст на дзвярах прыадкрывае некаторыя старонкі жыцця чалавека XVII стагоддзя. Праз год пасля сканчэння адной з самых знішчальных войнаў у нашай гісторыі ў спустошанай краіне, у разрабаваных Ружанах невядомы нам чалавек піша пранізлівую, узнёслую малітву, робіць яе ў цвёрдым матэрыяле і размяшчае так, каб усе маглі яе бачыць і карыстацца. І каб кожны мог спаталіць сваю душу абяцаннем працягу ў іншым, дабрэйшым свеце.

Ружанскі касцёл. Фота Міколы Кузіча, Gants-region.info

Напрыклад, вось адзін з абзацаў у перакладзе з польскай:

«Вялікай таямніцы тваёй, Пане, у трох персонах, што мае неспасцігальную прыхаванасць у любові, глыбокую салодкасць і адзіную Боскую ўсямоцнасць, і Матцы міласэрнасці, слова Бога з Бога святло і ласку вечна нараджаючай і даючай на вечную чэсць, і хвалу, і ўпрыгожанне ўсіх святых заслуг, і кладу гэтую стопку ад нас з усіх сіл маіх — нікчэмнай пакораю перад айцоўскай прадвечнай Тваёй і вечнай абаронай і аховай душы і цела, якое тут, на той нізіне, госцем, жабраком, салдатам, пілігрымам няшчасным, лазарам зусім адзінокім, чарвяком, прахам Пана Хрыстовым прабывала і пілігрымавала. А тое друкаваў року 1668 ад дня Тройцы Святой да дня 26 красавіка року 1669». 

Падрабязней пра ўнікальную знаходку чытайце ў артыкуле архітэктараў Юліі Шастак і Аляксея Яроменкі ў «Беларускім гістарычным часопісе» №9 за 2019 год.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць