Расійскі дзяржаўны холдынг ВГТРК прыняў рашэнне прыбраць з сеткі вяшчання праграму «Сам сабе рэжысёр», якая выходзіла са студзеня 1992 года на тэлеканале «Расія». Пра гэта ў інстаграме паведаміў нязменны вядоўца праграмы Аляксей Лысянкоў.
Па словах Лысянкова, як прафесіянал, які аддаў тэлебачанню 35 гадоў, ён разумее рашэнне закрыць перадачу, аднак як чалавеку яму нялёгка яго цалкам прыняць, але ён «вымушаны з ім пагадзіцца». У гэтым годзе перадачы споўнілася 28 гадоў.
Апошні выпуск перадачы быў паказаны ў эфіры 22 снежня.
«Сам сабе рэжысёр» — адаптацыя шоу «Самае смешнае відэа Амерыкі», якое выходзіла на канале ABC. Праграма транслявала аматарскія ролікі, якія дасылалі гледачы. Песня «Я всегда с собой беру видеокамеру» таксама стала культавай.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю

Каментары