Свет33

Расейскі дэпутат: эстонскія сайты «хакнуў» мой памочнік

— Што да кібэратакі на Эстонію… Супакойцеся, гэтую атаку зрабіў мой памочнік, — заявіў дэпутат расейскай Дзярждумы і член расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ Сяргей Маркаў.

У 2007 годзе ў часе канфлікту вакол савецкага помніка ў Эстоніі хакеры сарвалі працу ўрадавых сайтаў. А на тым тыдні дэпутат расейскай Дзярждумы і член расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ Сяргей Маркаў мімаходзь, у часе відэаканфэрэнцыі між Масквой і Вашынгтонам, прызнаўся, што гэта зрабіў ягоны памочнік.

Пра гэта ў сваім блогу піша карэспандэнтка радыёстанцыі «Эхо Москвы» Наргіз Асадава.

— Што да кібэратакі на Эстонію… Супакойцеся, гэтую атаку зрабіў мой памочнік, — заявіў Маркаў, — я не скажу ягонае прозьвішча, бо ў яго могуць быць праблемы пры атрыманні візы. Ён зрабіў гэта чыста выпадкова, ён у гэты час быў у адной з непрызнаных рэспублік. Справа была 9 траўня, эстонскі ўрад зусім абнахабнеў у падтрымцы нацыстаў… і яны сядзелі і гаварылі: «Ну трэба што-небудзь зрабіць кепскае гэтым фашыстам». Ну і вырашылі зайсці… і гэта блакавалі. Ні па чыім загадзе гэта не было зроблена. Нават калі яны гэта зрабілі… Яны не ведалі, што рабіць далей. Былі святы, яны ні да кога не маглі дазваніцца. Ну не ведаем, што цяпер рабіць! Я кажу: ну што? Давайце паведамім інфармагенцтвам, каб яны гэта даведаліся.

— Атрымліваецца, што гэта чыста рэакцыя грамадзянскай супольнасці, — падсумаваў Сяргей Маркаў, — і, дарэчы, такое будзе ўсё больш і больш.

Аўтарка блогу зазначае, што амэрыканскія ўдзельнікі канфэрэнцыі былі ўражаныя да глыбіні душы, а ў Расеі інфармацыя засталася незаўважнай.

«Мне падалося, што Сяргей Маркаў так і не зразумеў, што прызнаўся ў тым, што працуе з чалавекам, які паводле законаў дзяржаў-сябраў ЕС учыніў крымінальнае злачынства», — адзначае пры канцы Наргіз Асадава.


Сяргей Маркаў — дэпутат цяперашняй расейскай Дзярждумы, старшыня Нацыянальнай грамадзянскай рады ў міжнародных справах, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў, старшыня Рады па нацыянальнай стратэгіі, член Рады пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці й правоў чалавека, член Рады па знешняй і абароннай палітыцы, член управы Расейскай асацыяцыі палітычных навук і інш. Узнагароджаны ганаровым дыпломам Незалежнай арганізацыі «Грамадзянская супольнасць» і Нацыянальнага фонда «Грамадскае прызнанне», грамадзянскім ордэнам Срэбная зорка «Грамадскае прызнанне», дыпломам «Купляйце расейскае».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў18

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць