Грамадства

Ад сёньняшняга дня візы ў Латвію для беларусаў – бясплатныя

Консульска-візавы аддзел амбасады Латвіі ў Менску сёньня працуе ў звычайным рэжыме, вялікіх чэргаў тут пакуль не заўважана. Супрацоўнікі амбасады паведамілі нашаму радыё, што яны чакаюць павялічэньня ахвотных набыць латвійскую візу з наступнага тыдня.

Як мы ўжо ўчора паведамлялі, урад Латвіі 20 чэрвеня першым з краінаў Эўразьвязу вырашыў зрабіць візы для беларусаў бясплатнымі.

Ініцыятыва зрабіць бясплатныя візы для жыхароў Беларусі зыходзіць ад Эўрапейскага парлямэнту. Яшчэ летась ягоныя дэпутаты заклікалі краіны Эўразьвязу пайсьці на такі крок, каб спрасьціць беларусам перамяшчэньне па Эўропе. І першай на гэты заклік адгукнулася Латвія.

Да сёньняшняга дня аднаразовая віза ў Латвію для грамадзянаў Беларусі каштавала 35 эўра, шматразовая — 70. Летась за выдачу візаў консульскія службы ў Менску й Віцебску прынесьлі бюджэту сваёй дзяржавы больш як паўмільёна эўра.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі19

У Мінску абкатваць аплату ў грамадскім транспарце банкаўскай карткай будуць на папулярным маршруце1

У Магілёве косяць траву з цікавым крэатывам ВІДЭА3

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць