Свет2828

Двое абмененых экс-беркутаўцаў вярнуліся ў Кіеў і просяць садзейнічання ў Зяленскага

Экс-«беркутаўцы» Аляксандр Марынчанка і Сяргей Тамтура, якія знаходзіліся пад хатнім арыштам па абвінавачванні ў расстрэлах на Майдане і былі перададзеныя ў «ДНР» у рамках абмену, вярнуліся ў Кіеў, перадае «Украінская праўда». 

Адвакат былых байцоў Аляксандр Гарашынскі апублікаваў у Facebook зварот Марынчанкі і Тамтуры да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, старшыні ВР Дзмітрыя Разумкова і генпракурора Руслана Рабашапкі ад 8 лютага:

«Мы, экс-супрацоўнікі Кіеўскага спецпадраздзялення міліцыі «Беркут» Аляксандр Марынчанка і Сяргей Тамтура, заяўляем сваю пазіцыю ў дачыненні да раней праведзенага абмену і нашага сённяшняга вяртання ў Кіеў».

«Праўда — гэта прычына нашага вяртання ў Кіеў. На працягу пяці гадоў судовы працэс быў асноўнай крыніцай праўды аб Майдане і павінен працягнуцца. Мы будзем удзельнічаць у судовых пасяджэннях.

Нам няма чаго хаваць — мы не рабілі злачынстваў. Мы хочам аднавіць сумленнае імя спецпадраздзялення «Беркут». Мы хочам, каб па-сапраўднаму вінаватыя ў забойствах праваахоўнікаў і пратэстантаў былі пакараныя. Мы заклікаем прэзідэнта Украіны, генеральнага пракурора Украіны і дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны неадкладна адмяніць закон аб амністыі майданаўцаў і забяспечыць справядлівае і бесстаронняе расследаванне падзей 2014 года пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў і экспертаў».

Экс-беркутаўцы адзначаюць, што ў ліпені і снежні 2019 года ім была змененая мера стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт, аднак за кратамі «беспадстаўна» знаходзіліся іх «калегі»: Сяргей Зінчанка, Павел Аброськін і Алег Янішэўскі. Пасля з'явілася магчымасць іх вызвалення ў рамках абмену на ўмовах «усіх на ўсіх».

Марынчанка і Тамтура таксама адзначаюць, што іх адмова ад удзелу ў абмене паставіла б пад пагрозу гэты абмен у цэлым: «Таксама мы разумелі, што гэты абмен дазволіць прыцягнуць увагу ўладаў і грамадскасці да пытання аб'ектыўнай ацэнкі падзеяў 2014 года. Гэта быў дзяржаўны пераварот. А частка пратэстуючых не былі мірнымі — яны былі ўзброенымі злачынцамі. Яны закідвалі праваахоўнікаў камянямі, катавалі, палілі «кактэйлямі Молатава», расстрэльвалі іх з агнястрэльнай зброі!»

Нагадаем, 29 снежня ў рамках абмену Украіна перадала пяцярых экс-беркутаўцаў, абвінавачаных у расстрэлах на Майдане.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць