Меркаванні88

Ілгаць не харам? Каранавірус у Беларусь прыйшоў з краіны, якая хавала яго наяўнасць

Першы выпадак каранавіруса ў Беларусі выяўлены ў студэнта з Ірана. Не выпадкова. Вельмі магчыма, што тэакратычны рэжым Ірана доўгі час прыхоўваў сітуацыю з каранавірусам.

Рэч у тым, што ў Іране адбываліся парламенцкія выбары — калі можна назваць выбарамі працэдуру, пры якой улады, мулы адсейваюць кандыдатаў па сваім жаданні. І ўлады баяліся за яўку выбарцаў (лагічна). 

У выніку першага хворага на каранавірус іранца выявілі, калі ён прыбыў у Канаду. Толькі пасля гэтага ўлады Ірана абвесцілі пра наяўнасць хворых у святым для шыітаў горадзе Кум.

Варону абдурвае амерыканская ліса. Але час лісы сыходзіць, на што ўказвае пясочны гадзіннік, у якім замест пяску — зоркі ЗША. Графіці ў Тэгеране. Фота Сяргея Богдана

Мяркуецца, што інфекцыю туды прывёз гандляр-чаўнок, які часта бываў ва Ухані (Кітай), дзе адбылася першая ўспышка.

Тры дні таму заражаных, якія прыехалі з Ірана, выявілі ва ўсіх суседніх з ім краінах. Тым часам улады Ірана ўсё яшчэ заяўлялі толькі пра 145 інфікаваных і 16 памерлых. Немагчымая прапорцыя: ад каранавіруса на сёння памірае каля 2% людзей.

Тым часам дэпутат парламента ад Кума тыя самыя тры дні таму заявіў, што ў гэтым горадзе ад віруснай пнеўманіі памерлі як мінімум 50 чалавек, што азначае наяўнасць тысяч заражэнняў.

Пра сапраўдны маштаб эпідэміі ў Іране сведчыць той факт, што там захварэлі віцэ-прэзідэнтка краіны, а таксама намеснік міністра аховы здароўя і два дэпутаты парламента.

Чытайце таксама: Забаронена не значыць нельга. Як жыве Іран — неліберальная, але плюралістычная дзяржава

Большасць суседніх краін спынілі авіяспалучэнне з Іранам.

Студэнт з Ірана прыляцеў у Беларусь праз Баку.

«Рэлігійнасць» іранскага рэжыму не перашкодзіла яму некалькі дзён маніць пра збіццё ўкраінскага самалёта на падлёце да Тэгерана — загінулі 170 грамадзян, пераважна самога Ірана. Як выявілася, дыктатарскаму рэжыму не харам ілгаць і пра смяротную хваробу.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы12

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі5

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк100

У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак

Стасевіч стаў рэкардсменам Беларусі па колькасці матчаў. Яму падарылі лукашэнкаўскі мерч, хаця дома футбаліст у чорным спісе1

Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр38

У Краснадарскім краі жорсткую пасадку зрабіў самалёт ДТСААФ з парашутыстамі2

Першае палітычнае забойства ў Беларусі: выбух у цэнтры горада і дзіўная гібель галоўнага падазраванага15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы12

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць