Грамадства88

«Няма нават на складах». Беларусы раскупілі медыцынскія маскі. Калі яны з'явяцца, у аптэках не ведаюць

Фота Надзеі Бужан

27 лютага ў Беларусі выявілі першы выпадак заражэння каранавірусам. Яго выявілі ў студэнта з Ірана, які прыляцеў у Мінск рэйсам з Баку 22 лютага. TUT.BY абтэлефанаваў аптэкі і высветліў, што беларусы раскупілі ўсе медыцынскія маскі, а калі будуць новыя — невядома.

На сайце tabletka.by на 13.00 28 лютага медыцынскія маскі лічыліся ў наяўнасці толькі ў адной аптэцы, але затое адразу 50 упаковак.

— Гэта было а 10 раніцы, цяпер ужо раскупілі, — сказалі нам у аптэцы. — Калі будуць — невядома. Іх няма на складах, адкуль ім з'явіцца?

У аптэцы сеткі «Іскамед» распавялі, што звычайна медыцынскія маскі прывозяць адзін-два разы на тыдзень, і іх адразу разбіраюць.

— Нейкага пэўнага графіку прывозу няма, прагнозу — таксама, — дадалі там.

У сетцы «Белфармацыя» паведамілі, што па горадзе маскі засталіся ў адзінкавых аптэках і ў колькасці двух-трох штук. Пра магчымыя тэрміны паступленняў масак там таксама нічога не ведаюць.

У СААЗ лічаць, што звычайная медыцынская маска не можа абараніць ад каранавіруса, калі не спалучаць яе выкарыстанне з правільным мыццём рук і іншымі мерамі.

У Цэнтры экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Беларусі раней распавядалі, што нашэнне маскі — гэта толькі дадатковая крыніца засцярогі.

СААЗ раіць у бытавых умовах рабіць упор на выкананне агульных правіл асабістай гігіены, а не на нашэнне масак:

— рэгулярна мыйце рукі з мылам;

— не чапайце рукамі вочы, нос і рот;

— пры кашлі і чханні прыкрывайце рот і нос сурвэткай або згібам локця.

Пры гэтым у аптэках ёсць супрацьвірусныя прэпараты, у тым ліку інтэрфероны.

Каранавірус прыйшоў у Беларусь: студэнт БНТУ з Ірана і яго атачэнне ў інфекцыёнцы

Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Каранавірус у Беларусі

У інфекцыйнай бальніцы Мінска абвясцілі каранцін

«Папраўляйся, браце!» Хвораму на каранавірус іранцу беларусы пішуць словы падтрымкі 

Каранавірус у Беларусь прыйшоў з краіны, якая хавала яго наяўнасць

Каментары8

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!88

На волі Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Агулам вызвалена 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Пастаўкі зброі Украіне падтрымліваюць 64% амерыканцаў, а за ўдзел у НАТА — 68%6

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў2

Апублікавалі новыя фота з архіва Джэфры Эпштэйна. На іх ёсць і Трамп30

Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях4

Пуцін у Туркменістане двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў гэтай краіны7

Беларуска, якая моцна пацярпела ў аўтааварыі ў Тайландзе, вяртаецца дахаты

Дызель-цягнікі з Ліды ў апошні момант перадумалі адмяняць3

У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады

AliExpress перавёў беларускія акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях без права выбару валюты. Выходзіць значна даражэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Агулам вызвалена 123 палітвязні8

ГрамадстваАбнаўляецца!8

На волі Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Агулам вызвалена 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць