Грамадства88

Аптэкі просяць беларусаў не панікаваць

Фота Надзеі Бужан

Сёння Міністэрства аховы здароўя заявіла пра першы выпадак каранавіруса ў Беларусі — і людзі сталі актыўна скупляць маскі і супрацьвірусныя прэпараты. Сайт сістэмы браніравання аптэчнай сеткі ADEL не вытрымаў і перастаў працаваць па тэхнічных прычынах. Каб прыняць усе званкі, на працу выйшлі нават тыя супрацоўнікі, якія былі ў адпачынку. Кампанія ADEL просіць беларусаў не панікаваць, піша Tut.by.

— Цяпер сайт сістэмы браніравання не працуе па тэхнічных прычынах. Гэта звязана з сур'ёзным павышэннем колькасці карыстальнікаў у сістэме браніравання. Сёння ўпершыню намі зафіксаваны ўсплёск, запыты забраніраваць супрацьвірусныя прэпараты і маскі выраслі ў 40 разоў, — распавядае TUT.BY Юлія Шпак, кіраўнік прэс-службы холдынгу «Аптэка груп».

Як адзначаюць у аптэчнай сеткі ADEL, колькасць зваротаў у кантакт-цэнтр холдынга «Аптэка груп» узрасла ў тры разы. Каб прыняць усе званкі, на працу выйшлі нават тыя супрацоўнікі, якія былі ў адпачынку.

— Сайт сеткі аптэк ADEL і сістэма браніравання адновяць працу ў найбліжэйшы час. Як супрацоўнікі самай буйной камерцыйнай сеткі аптэк мы просім пакупнікоў не паддавацца залішняй паніцы. Мы кожную гадзіну аналізуем сітуацыю па медыцынскіх вырабах, а таксама гатовыя адказаць на пытанні пакупнікоў аб мерах прафілактыкі каранавіруса, — кажа Юлія Шпак.

Паводле яе слоў, у аўторак у аптэкі было пастаўлена 9,5 тыс. масак, раніцай у пятніцу яны яшчэ былі ў продажы, а цяпер ужо усё разабралі. Наступная пастаўка запланаваная на панядзелак.

— Варта звярнуць увагу, што маска поўнасцю не засцерагае ад заражэння і распаўсюджвання інфекцыі. Эфектыўнай мерай прафілактыкі таксама з'яўляецца мыццё рук з мылам і выкарыстанне дадаткова антысептычнага геля. Толькі комплексныя меры, пра якія неаднаразова заяўлялі беларускія медыкі, забяспечаць неабходную прафілактыку, — каментуе Юлія Шпак, кіраўнік прэс-службы холдынгу «Аптэка груп».

У аптэчнай сетцы таксама рэкамендуюць не купляць лекі пра запас.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць