9 сакавіка ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы прайшла прэс-канферэнцыя па выніках збору подпісаў у абарону «традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і супраць прапаганды гомасексуалізму і іншых палавых ненармальнасцяў непаўналетнім». Выказаўся і кіраўнік Каталіцкага Касцёла Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ён удакладніў пазіцыю Касцёла, піша catholic.by.

Кандрусевіч нагадаў, што збор подпісаў пад зваротам да Лукашэнкі быў ініцыяваны дабрачынным фондам «Адкрытыя сэрцы», які не з’яўляецца структурай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
«У падрыхтаваным актывістамі фонду звароце да прэзідэнта тыя, хто яго падпісалі, просяць кіраўніка дзяржавы прыняць нацыянальную надведамасную праграму ў абарону традыцыйнай сям’і і выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб забароне прапаганды аднаполых зносін сярод непаўналетніх. І мы гэта падтрымліваем», — сказаў Кандрусевіч.
«У той самы час Касцёл не выступае з ініцыятывай кагосьці пераследаваць або дыскрымінаваць, а таксама не прапануе «ўвесці крымінальную адказнасць» за тыя ці іншыя дзеянні, як гэта некаторыя імкнуцца прадставіць. Нічога падобнага ні я, ні іншыя афіцыйныя прадстаўнікі Касцёла не выказвалі», — дадаў мітрапаліт.
Каментары