Грамадства44

Як «Белавія» перастроіла сваю працу з распаўсюдам каранавіруса

У інтэрв'ю TUT.BY намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец расказаў, як кампанія падстройваецца пад няпростыя ўмовы, выкліканыя пандэміяй каранавіруса. 

Ігар Чаргінец, фота Аляксандра Васюковіча, TUT,BY

На сёння з Мінска мы лятаем у Амстэрдам, Барселону, Берлін, Будапешт, Гановер, Ерэван, Жэневу, Лондан, Мілан, Мюнхен, Парыж, Прагу, Рым, Стамбул, Стакгольм, Талін, Тэль-Авіў і Хельсінкі. На 25 красавіка запланаваны першы рэйс у Вену. Але гэты спіс пастаянна змяняецца. Некаторыя краіны падаўжаюць забароны, дзесьці яны, наадварот, скарачаюцца.

— Вы цяпер возіце у асноўным грамадзян ЕС, бо для беларусаў ўезд у Еўрасаюз пакуль закрыты?

— У той бок мы вязём грамадзян ЕС, назад — забіраем беларусаў. Падарожнікаў сярод пасажыраў ужо няма, гэта людзі, якія проста вяртаюцца дадому, а таксама дыпламаты, працаўнікі міжнародных арганізацый. Шэраг краін зрабілі выключэнні — прапускаюць з пасведчаннем на права жыхарства, дазволам на працу. Зразумела, што самалёты цяпер запоўненыя дрэнна, хоць разава бывае, што ўсе месцы занятыя. Так адбываецца цяпер па кірунку Ерэван, мы нават павялічылі колькасць рэйсаў і ставім самыя вялікія самалёты. У Арменію з Мінска зараз ляцяць, у першую чаргу, грамадзяне Грузіі, куды напрамую пакуль трапіць нельга. З Ерэвана для іх адкрыты гуманітарны калідор, па якім яны могуць дабрацца да радзімы. Кожны наш рэйс у аэрапорце сустракаюць грузінскія аўтобусы, якія вязуць пасажыраў дадому. І ў Ерэване з рэгулярнымі рэйсамі цяпер прадстаўлена толькі «Белавія». На рэйсы да 28 красавіка няма ніводнага свабоднага месца. Але гэта цяпер выключэнне.

— Па некаторых напрамках вы працуеце толькі на вываз людзей, самалёты ідуць у той бок пустыя?

— Так, мы так працуем цяпер, напрыклад, на рэйсах у Стамбул. У нас былі запоўненыя рэйсы ў абодва бакі, але турэцкія ўлады прынялі рашэнне, што нават іх грамадзяне не могуць прыляцець на радзіму. Такая сітуацыя таксама ў Грузіі, Азербайджане. Усе, хто ўязджае ў краіну, павінны на 14 дзён сысці на каранцін — іх рассяляюць у бальніцах, санаторыях, гасцініцах, але месцаў не стае, таму і былі ўведзеныя такія абмежаванні. Адпаведна, прывезці людзей у Стамбул мы не можам, можам толькі вывезці, у Стамбул самалёт ідзе пусты. Вядома, адразу ж узнікае эканамічнае пытаньне. Мы прынялі рашэнне змяніць расклад — зрабілі вельмі ранні вылет з Стамбула, каб стыкаваць рэйсы з нашымі еўрапейскімі напрамкамі — у Парыж, Лондан, Амстэрдам — ​​і ў нас гэта атрымалася, былі поўныя рэйсы з Мінска ў Еўропу.

Мы ўбачылі патокі, якіх раней у нас не было, ніхто не ляцеў са Стамбула ў Парыж, Стакгольм або Лондан праз Мінск, а цяпер гэта практычна адзіная магчымасць. Некаторыя пасажыры гатовыя праседзець у аэрапорце да 12 гадзін у чаканні стыкоўкі. Раней з паслом Францыі я меў зносіны хіба што на афіцыйных прыёмах, куды вельмі рэдка хаджу. А зараз мы стэлефаноўваемся праз дзень, ён пытаецца, як «Белавія» лятае ў Парыж, ці не адмяняюцца рэйсы, а яшчэ, як мы лятаем у Ерэван і Тэль-Авіў, бо з гэтых пунктаў патрапіць у Парыж цяпер можна хіба што праз Мінск. Калі б не гэтыя нестандартныя для мірнага часу крокі, многіх рэйсаў у нас бы проста не было.

У гэтым годзе мы збіраліся адкрываць рэгулярны рэйс у Вену, і 25 красавіка гэта адбудзецца — уся Вена на вушах, ніхто не верыць. Пакуль будзем рабіць чатыры рэйсы на тыдзень, хоць у планах у нас было дзесяць.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю12

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram1

Аўтару мема пра «самыя сучасныя трафікі» знайшлі новую пасаду4

«Да банка ёсць пытанні». Беларус праверыў уклад, адкрыты 17 гадоў таму на дзіця, — што пайшло не так?3

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў7

Валярына Кустава развітваецца з «Белсатам»24

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак13

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю12

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць