Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію
У спісе загінулых украінскага праекта «Хачу жыць» канал «Витебск, я гуляю!» знайшоў прозвішча Сяргея Віктаравіча Калінцава, 1982 года нараджэння.

З такімі персанальнымі данымі знайшоўся вучоны, старшы выкладчык кафедры вылічальных сістэм і сетак ПДУ, які абараніў у 2016 годзе кандыдацкую дысертацыю па геаразведцы.
Яго старонкі на кафедры ВНУ і сярод персаналій універсітэта дагэтуль ёсць на сайце ўстановы. У пераліку навуковых прац — артыкул за 2024 год, таму можна было б падумаць, што ва ўкраінскім спісе нейкая памылка.
Аднак у «Аднакласніках» Калінцаў яшчэ з 2014 года займаў адкрыта прарасійскую пазіцыю (ставіў расійскі сцяг на аватарку, выказваў падтрымку расійскім дзеянням). А з пачатку паўнамаштабнага расійскага ўварвання стаў актыўным Z-нікам.

Яго старонкі ў сацсетках не абнаўляюцца з канца 2023 года, а ўкраінскі праект сцвярджае, што ён загінуў 23 верасня 2024 года.
-
Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць
-
Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі
-
«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа
Каментары