Грамадства

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын

Цягам тыдня на выезд з Беларусі ў Польшчу стабільна стаіць больш за 2000 легкавікоў. З ростам чаргі павялічваюцца і стаўкі на пазачарговы праезд.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

У Польшчу на аўто можна трапіць ужо толькі ў ліпені

Па стане на 16 гадзін пятніцы, выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць 2420 легкавікоў. Тыя, хто сёння заняў месца ў электроннай чарзе, змогуць трапіць у Польшчу не раней, чым праз 5 сутак.

Скрыншот: тэлеграм-чат @granica_bypl

Карыстальнік аднаго з прыгранічных чатаў адсправаздачыўся, што стаў у чаргу 2055-м і заехаць у пункт пропуску яго запрасілі праз 4 сутак і 12 гадзін. 

Скрыншот: тэлеграм-чат @granica_bypl

Чалавек, які зарэгістраваўся ў чарзе днём 22 чэрвеня, у Польшчу трапіў толькі ноччу 27 чэрвеня. І гэта была 1998-я пазіцыя ў электроннай чарзе.

З улікам таго, што цяпер у чарзе больш за 2400 машын, трапіць у Польшчу можна будзе прыблізна праз 130 гадзін — гэта каля 5,5 сутак. То бок ужо ў ліпені.

«Прыярытэтныя» пасажыры ў дапамогу

Некаторыя пасажыры маюць права на пазачарговы ўезд у аўтадарожныя пункты пропуску. Да такіх адносяцца інваліды I групы, асобы з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў або дзецьмі-інвалідамі да 18 гадоў, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі. З поўным спісам можна азнаёміцца па спасылцы. Гэтым правілам карыстаюцца тыя, хто хоча праехаць хутчэй.

Калі чарга адносна невялікая, можна знайсці «прыярытэтнага» пасажыра, які за 100 даляраў або еўра падсядзе да вас у аўто і пераедзе праз мяжу.

Але цяпер, калі чакаць заезду трэба 4—5 дзён, стаўкі выраслі. За пазачарговы праезд просяць ужо 200 еўра. За такія грошы мяжу гатова перасекчы, напрыклад, маці з дзіцём (не ўдакладняецца, з дзіцём да трох гадоў ці з інваліднасцю).

Жанчына выглядае дасведчанай: ведае, колькі займае праходжанне мяжы, і агучвае суму за свае паслугі яшчэ да таго, як ты паспяваеш спытаць.

Пры гэтым варта адзначыць, што цяпер знайсці такога пасажыра даволі складана. На запыт аб пошуку ў адказ прыходзіць больш паведамленняў ад тых, хто таксама шукае магчымасць выехаць без чаргі, чым ад саміх «прыярытэтных» пасажыраў.

Людзі, якія часта карыстаюцца такімі паслугамі, расказалі, што многія ўжо маюць па 2—3 кантакты такіх людзей і загадзя браніруюць іх для паездкі ў Польшчу.

Адметна, што падобныя пасажыры звычайна зарабляюць і на зваротным шляху — калі перавозяць тавар або проста «прадаюць» свае кілаграмы іншым, каб тыя маглі аформіць тавар на іх.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць