Грамадства2222

Мітрапаліт Павел: Свядомае невыкананне санітарных норм у перыяд эпідэміі — злачынства супраць блізкіх і Бога

Фота Сяргея Гудзіліна

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Павел заклікаў святароў і вернікаў строга выконваць санітарныя нормы і правілы, якія перашкаджаюць распаўсюджванню каранавіруса. Заява змешчана на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы.

«На жаль, не ўсе веруючыя жыхары Беларусі і дзеці нашай Царквы паставіліся да рэкамендацый спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя і заклікаў кіраўніцтва Царквы з належнай увагай і праз паслушэнства. Мы не зачынялі храмы і месцы для наведвання ў дні велікодных урачыстасцяў, заклікаючы ўсіх выконваць санітарныя нормы і меры засцярогі,

але нядбайнае стаўленне да нашых заклікаў, а часта і безадказнае стаўленне да выканання інструкцый па папярэджанні захворвання з боку асобных клірыкаў прывялі да выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй шэрагу святароў, манахаў і свецкіх людзей, як з ліку прыходскіх работнікаў, студэнтаў духоўных школ, так і простых вернікаў», — заявіў Павел.

Паводле кіраўніка БПЦ, большая частка тых, хто заразіўся, пераносіць захворванне ў адносна лёгкай форме, але ёсць і тыя, хто мае патрэбу ў шпіталізацыі. Некаторыя са святароў знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Ад каранавіруса 29 красавіка памёр клірык Петра-Паўлаўскага сабора Мінска, іерэй Генадзь Буцько.

— У сувязі з няпростай сітуацыяй я зноў заклікаю архіпастыраў, пастыраў, ігуменаў, ігуменняў і ўсіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы прыслухацца да заклікаў Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла і рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, якія праяўляюць моцны непакой за наша здароўе і нават жыццё.

Мітрапаліт заклікаў строга прытрымлівацца санітарных нормаў: падчас службаў захоўваць бяспечную дыстанцыю, устрымлівацца ад наведвання храмаў і месцаў агульнага сходу людзей пры наяўнасці прыкмет захворвання.

— Памятаеце, што нядбалае стаўленне або свядомае невыкананне санітарных нормаў, а таксама любыя заклікі ігнараваць заснаваныя на кампетэнтным меркаванні дактароў інструкцыі Кіраўніцтва Царквы ў перыяд эпідэміі з'яўляюцца не сведчаннем веры або «стаяння ў Праўдзе», але злачынствам супраць блізкіх, а значыць — і супраць Бога.

І адказваць за гэтыя злачынствы кожны вінаваты будзе перад Богам па евангельскім законе, а перад людзьмі — па законах дзяржавы.

У выпадку выяўлення адкрытага грэбавання санітарнымі нормамі клірыкі будуць падвергнутыя самым строгім кананічным законам і могуць быць прыцягнутыя да царкоўнага суда.

Святарам мітрапаліт Павел рэкамендуе здзяйсняць службы, кіруючыся сітуацыяй на месцах. У выпадку захворвання клерыкаў і пеўчых дапускаецца памяншэнне колькасці службаў. У цёплы час рэкамендуецца здзяйсняць грамадскія малітвы на вуліцы.

А ў месцах са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй службы праводзіць без удзелу вернікаў, каб не падвяргаць рызыцы магчымага заражэння людзей.

— Прашу працягваць узносіць свае малітвы аб дараванні здароўя, моцы сіл і стойкасці духу дактарам, якія стаяць на перадавой барацьбы з эпідэміяй. Усіх, хто мае магчымасць, заклікаю аказваць пасільную маральную і матэрыяльную дапамогу Міністэрству аховы здароўя, а таксама захварэлым і членам іх сем'яў.

Будзем спадзявацца на дапамогу Божую і Яго міласэрнасць, не губляючы пры гэтым разважлівасць і цвярозасць развагаў. Заклікаю ўсіх маліцца аб дараванні хутчэйшага выздараўлення захварэлым, аб супакоі душ спачылых і аб дараванні кожнаму жыхару Беларусі цярпення, крэпасці і сілы духу, шчырай веры ў Бога і надзеі на Боскую міласэрнасць, — сканчае мітрапаліт Павел.

***

Апошнім часам зафіксаваныя дзясяткі выпадкаў каранавіруса ў цэрквах і манастырах. На каранцін зачыненыя Мінская духоўная акадэмія і храм Свяціцеля Кірылы Тураўскага ў Жыровічах, 41 чалавек з манастыра і семінарыі патрапілі ў бальніцу, у архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя — пнеўманія. Каранавірус зафіксаваны ў Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску, успышка ў манашак з Свята-Елісавецінскага манастыра. 

Між тым, мітрапаліт Павел заклікаў перад Вялікаднем адмовіцца ад наведвання храмаў.

У бальніцу з манастыра і семінарыі ў Жыровічах дастаўлены 41 чалавек

Свята-Елізавецінскі манастыр, дзе быў выяўлены асяродак каранавіруса, усё ж закрыў службы для прыхаджан

Лемяшонак са Свята-Елізавецінскага манастыра: Лепш памерці, але застацца з Богам

Лядзенскі манастыр, у які на Вялікдзень ездзіў Лукашэнка, зачынены для наведванняў. Медыкі кажуць, што там каранавірус

Каментары22

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ18

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ18

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць