Свет1717

У Грэцыі спёка да +40 — усе высыпалі на пляжы, нягледзячы на каранавірус

515 арганізаваных пляжаў адкрыліся з суботы ў Грэцыі з-за хвалі 40-градуснай спякоты, якая пабіла для мая рэкорд за апошнія 150 гадоў, перадае ТАСС. 

Пляжы для арганізаванага адпачынку былі зачыненыя 15 сакавіка па рашэнні ўрада ў рамках барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Арганізаваныя пляжы планавалася адкрыць з 1 чэрвеня, аднак з-за вельмі гарачага надвор'я — слупок тэрмометра ў апошнія дні падымаецца ў цені да 42 градусаў — пляжы дазволілі наведваць ужо з суботы. 

Работнікі пляжаў павінны абавязкова на ўваходзе рэгістраваць колькасць людзей. Максімальная колькасць адпачывальнікаў, якія на іх дапускаюцца, складае 40 чалавек на 1000 кв. м. Мінімальная адлегласць паміж восямі парасонаў вызначаная ў 4 м.

Кафэ, рэстараны, закусачныя і бары на арганізаваных пляжах павінны працаваць толькі на вынас. Расстаўленых сталоў не павінна быць.

Сітуацыя з каранавірусам у Грэцыі ў параўнанні з многімі суседнімі еўрапейскімі краінамі параўнальна станоўчая. Паводле звестак на 15 мая, колькасць заражаных каранавірусам у краіне з 27 лютага склала 2 810, вялікая частка з іх ужо ачуняла. За два з паловай месяцы памерлі 160 чалавек з пацверджанай інфекцыяй.

На думку экспертаў, нізкія паказчыкі інфікавання з'яўляюцца вынікам ранняга ўвядзення жорсткіх абмежавальных мер. Пасля першых трох выпадкаў заражэння ўжо 28 лютага ў краіне адмянілі карнавалы, 10 сакавіка зачынілі школы, 23 сакавіка былі забароненыя выхады з дому без уважлівай прычыны і неапраўданыя перамяшчэнні на аўтамабілях.

З 4 мая частка абмежаванняў, у тым ліку і на перамяшчэнне, была знятая.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць1

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Набыў дзве». Айцішнікі купляюць істотна падаражэлыя кватэры ў Мінску — і вось чаму13

У Плешчаніцах выступіць легендарны ў свой час гурт «Тэхналогія». Яго аплаціў чалавек, які гасціў тут у бабулі4

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме14

Бабруйчанін праз тыкток запрасіў ахвотных на сельскую дыскатэку ў Глускім раёне. Паглядзіце, што атрымалася4

У Мінскім заапарку наведвальнікі напаілі аленя колай2

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію14

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў13

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы8

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць1

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць