Здарэнні22

У Горках памерла жанчына, а праз два тыдні — яе муж-небарака

Днямі ў сацсетках і ананімных тэлеграм-каналах пачала распаўсюджвацца сумная гісторыя з Горак: нібыта ад каранавіруса памерлі муж з жонкай з розніцай у пару тыдняў. Насамрэч, усё было не зусім так — але не менш сумна.

Бухгалтарка аднаго з мясцовых прадпрыемстваў Святлана Ч. памерла літаральна праз два тыдні пасля свайго юбілея. 15 красавіка жанчына адсвяткавала 50-годдзе. У пачатку мая яе ўжо пахавалі.

«Ніякага каранавіруса ў яе не было, гэта хлусня. Так, Святлане стала кепска, але ў бальніцу яна не звярталася. Кашаль, тэмпература — гэтага не было. У выніку яна памерла, але хавалі ў адкрытай труне. У пасведчанні аб смерці стаіць ішэмічная хвароба сэрца», — кажуць сваякі.

Валер, муж жанчыны, перажыў яе ненадоўга. 23 мая ён памёр у магілёўскай бальніцы. Ад чаго — невядома.

«Яго паклалі, кажуць, спачатку ў горацкую бальніцу з пнеўманіяй, затым яму пагоршала, перавезлі ў Магілёў, — кажуць сваякі. — Там і памёр. Ці быў каранавірус, ад чаго ён памёр — ніхто не ведае».

Валер апошнія некалькі гадоў нідзе не працаваў, выпіваў. У Святланы ёсць ужо дарослая дачка ад першага шлюбу — але яна стасункаў з айчымам не падтрымлівала.

«Наша Ніва» звязалася з ёй, але дзяўчына адказала, што пахаваннем айчыма займацца не збіраецца. Кажа, у таго нібыта застаўся брат, праўда, з ім яна таксама не ў кантакце.

«Усё, што мы ведаем — ведаем па чутках. Так, Валер памёр. Але ж ніхто не ведае нават, ці забіраў хтосьці цела, ці прайшло ўжо пахаванне», — кажуць у Горках.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы5

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА3

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

Палац Тышкевічаў у Валожыне стане музеем3

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы5

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць