Грамадства1515

Пераможцу міжнародных алімпіяд па праграмаванні затрымалі ўчора ў Мінску з бел-чырвона-белым сцягам

Падчас пікета ў Мінску 7 чэрвеня затрымалі двух хлопцаў — Аляксея Вісцяжа і Дзмітрыя Ражкова. Абодва — пераможцы міжнародных студэнцкіх алімпіяд па праграмаванні, бралі ўдзел у спаборніцтвах як студэнты БДУІР, піша «Радыё Свабода».

22-гадовы Аляксей Вісцяж з Іўя, цяпер працуе ў Мінску ў адной з фірмаў, таму ва ўніверсітэце на трэцім курсе ўзяў акадэмічны адпачынак.

«Аляксей запатрабаваны на працы. Ён з 8-га класа браў удзел у алімпіядах. На алімпіядзе ў Казахстане заваяваў бронзавы медаль, у Тайвані срэбны медаль. На чэмпіянаце свету па праграмаванні ў Тайландзе занялі з хлопцамі 17 месца, на чэмпіянаце ў Амерыцы — 23 месца. Але трапіць туды было вельмі складана, там вельмі вялікі конкурс. Там на алімпіядзе быў і Дзмітры Ражкоў. Хлопцы вельмі таленавітыя», — кажуць сваякі Аляксея.

Пра затрыманне Аляксея яны даведаліся ад сябра. Апошні раз дасяжны ён быў а 16-й гадзіне 7 чэрвеня.

«Нам скінулі фотаздымак, як іх затрымлівалі, яны ішлі каля гандлёвага цэнтра «Сілуэт», нікога не чапалі, не мацюкаліся. Падбеглі дзесяць чалавек і затрымалі. Яны нідзе не выступалі, не крычалі, ішлі дахаты. Такога бяспраўя не павінна быць, кожны мае права выказацца. Я супраць такіх рэпрэсій, затрыманняў. Кожны мае права голасу», — кажа сваяк хлопца.

Аляксея затрымалі ўпершыню, раней ён і не хадзіў на такія пікеты.

Сваякі кажуць, што Аляксей павязаў бел-чырвона-белы сцяг на плечы. Сёння яго павінны судзіць праз Skype пасля 14.00 (суд Першамайскага раёна). Аляксей сябруе з Дзмітрыем Ражковым са Жлобіна, які заканчвае ўніверсітэт і збіраецца вучыцца далей у магістратуры.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць