Усяго патроху66

З 21 чэрвеня са Светлагорска да Мінска можна будзе даехаць за тры гадзіны на электрычцы

Са Светлагорска ў першы рэйс цягнік № 754 Светлагорск-на-Бярэзіне—Мінск адправіцца 21 чэрвеня ў 19:04 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 21:44. З Мінска цягнік № 754 Мінск—Светлагорск-на-Бярэзіне ўпершыню адправіцца 26 чэрвеня ў 15:50 і прыбудзе ў Светлагорск у 18:47. Далей гэтыя цягнікі будуць курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях, паведамляе Беларуская чыгунка.

Для арганізацыі штодзённай перавозкі пасажыраў па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск прадугледжана курсіраванне цягніка № 756. З Мінска цягнік № 756 Мінск—Светлагорск-на-Бярэзіне адправіцца ў першы рэйс 21 чэрвеня ў 20:48 і прыбудзе ў Светлагорск у 23:47. У адваротным кірунку цягнік адправіцца са Светлагорска 22 чэрвеня ў 05:01 і прыбудзе ў Мінск у 07:53.

Па маршруце руху цягнікоў прадугледжаны прыпынкі на станцыях Жлобін, Бабруйск, Асіповічы-1, Пухавічы.

Гэтыя цягнікі будуць абслугоўвацца сучасным, камфортным рухомым саставам.

Кошт праезду на электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР па дадзеным маршруце складае 9 рублёў 4 капейкі. Праязныя дакументы (білеты) можна аформіць у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (pass.rw.by), у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць