У Расіі яўка на галасаванні па Канстытуцыі склала 65%, тры чацвёртыя падтрымалі «абнуленне» Пуціна
Паводле папярэдніх даных, яўка на галасаванні па папраўках да Канстытуцыі Расіі аб абнуленні тэрмінаў Уладзіміра Пуціна склала 65%.
Па выніках апрацоўкі 30% пратаколаў папраўкі падтрымалі больш за 74% расейцаў.
Галасаванне за папраўкі да Канстытуцыі Расіі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня.
Папраўкі да Канстытуцыі Расіі дазволяць дзейнаму прэзідэнту зноў балаціравацца на гэтую пасаду ў 2024 годзе — Уладзімір Пуцін зможа заставацца ва ўладзе да 2036 года.
Каментары