Здарэнні66

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

У рэанімацыі Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы памерла 14-гадовая дзяўчынка. Следчы камітэт пачаў праверку абставінаў яе смерці.

Паведамленне пра трагедыю паступіла ў раённы аддзел унутраных спраў 17 мая 2025 года. Непаўналетняя 2011 года нараджэння памерла ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.

— У ходзе праверкі прызначаныя ўсе неабходныя экспертызы, — адзначылі ў СК. — Пасля правядзення працэсуальных дзеянняў і праверачных мерапрыемстваў па дадзеным факце будзе дадзена прававая ацэнка, у тым ліку дзеянням асоб, што аказвалі медыцынскую дапамогу.

Як расказаў Onliner бацька дзяўчынкі, да таго як трапіць у бальніцу, яна 4 дні была на бальнічным — з кашлем і болямі ў горле.

У той дзень (16 мая) яна ішла закрываць бальнічны, бо адчувала сябе добра, тэмпературы не было. Яна нават паспела паведаміць класнай кіраўніцы, што гатовая вярнуцца да заняткаў.

Дзяўчынку суправаджала маці, яны разам даведаліся: трэба шпіталізавацца, бо ў лёгкіх былі хрыпы. Каля 10-й гадзіны раніцы падлетка накіравалі ў бальніцу. Перад афармленнем яна зайшла да бабулі, каб сабраць рэчы. Прыкладна да 11-й гадзіны дзяўчынка была ў бальніцы.

Па словах бацькі, праз некалькі гадзін (у 13:35) бацькам патэлефанавалі і паведамілі, што дзіця ў коме ў рэанімацыі.

А 17:30—17:40 прыехаў рэанімацыйны аўтамабіль з Мазыра, аднак было прынята рашэнне чакаць спецыялістаў з Гомеля — яны прыехалі прыкладна ў 23:30. Яшчэ за 2,5 гадзіны да гэтага (каля 21:00) бацькоў папярэдзілі, што трэба рыхтавацца да найгоршага: у дзіцяці неаднаразова спынялася сэрца.

А 23:50 бацьку паведамілі, што дзяўчынка памерла.

Вядома, што падлетак выхоўвалася ў шматдзетнай сям’і — у яе засталіся тры сястры і два браты. Памерлая дзяўчынка была другой па старшынстве. Яна вучылася ў сёмым класе. Па словах бацькі, дачка захаплялася спортам — займалася бегам. У будучыні хацела стаць настаўніцай і марыла навучыцца ездзіць на матацыкле.

Каментары6

  • Не нашкодзь!
    23.05.2025
    Цяпер час безадказнасці, хітрасць пракралася ў медыцыну.
    Хітрасць і безадказнасць - радня.
    У хвацкія 90-е безадказных і хітрых лекараў каралі прама ў іх кабінеце, але іх неперамагчы, іх легіён, сітавіна такая.
    Многія з тых, як бачаць мяне - перабягаюць на іншы бок дарогі, памятаюць. Хоць пры сустрэчы растапырвалі пальцы - у мяне вышэйшая катэгорыя, вучоная ступень, вялікі вопыт. У мяне таксама медыцынская адукацыя і досвед вялікі. Адразу пачынаюць скуголіць - мы ж калегі.
    Шкада, у грамадстве хітрасць культывуецца, таму ім нічога не зрабіць.
  • Паляшук
    23.05.2025
    Дактары з Гомеля дабіраліся ў Ельск больш за 5 гадзін?! "Аперыўна", аднак. За такі час можна туды і назад даехаць. І ўвогуле не зразумела, чаму з самага пачатку не выклікалі санітарную авіяцыю?
  • дкн
    23.05.2025
    Ранец папярэджвалi пра ФСБ, Але ФСБ лепш НЕ чапляць

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў130

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е5

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі6

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў130

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць