Грамадства11

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі

На пасяджэнні Аб’яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Беларусі і Расіі, якое адбылося 23 мая ў Магілёве, міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў назваў некалькі лічбаў, якія адлюстроўваюць стан супрацоўніцтва паміж сілавікамі абедзвюх краін, піша БелТА.

Іван Кубракоў. Фота: прэс-служба МУС

Кубракоў паведаміў, што ў 2023—2024 гадах сумеснымі намаганнямі было нібыта папярэджана чатыры тэракты, накіраваныя супраць дзяржаўных служачых і важнай інфраструктуры.

Таксама дзякуючы аналізу крыптааперацый было выяўлена 35 чалавек, звязаных з наркатычным бізнесам, якіх прыцягнулі да адказнасці. У Расіі затрымалі семярых закладчыкаў з больш як 50 кілаграмамі псіхатропаў, частка якіх прызначалася для Беларусі. Акрамя таго, правялі 10 міжнародных кантраляваных паставак наркотыкаў, па сямі з іх затрымалі арганізатараў.

Усяго ж за мінулы год у Расіі затрымалі 964 чалавек, якіх шукала беларускае МУС, а Беларусь — 185, якіх шукалі расійскія сілавікі. Ці былі сярод іх асобы, якіх абвінавачваюць па палітычных артыкулах, не паведамляецца.

У сваю чаргу, таксама прысутны на калегіі міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў адзначыў, што колькасць злачынстваў у Беларусі, здзейсненых супраць расіян, зменшылася на 10%, а ў Расіі супраць беларусаў — амаль на 2%. Праўда, ён не ўдакладніў, колькі гэта ў абсалютных лічбах.

Каментары1

  • Так дело одно делаем
    23.05.2025
    Ну так общее дело делаем. Строим русский мир в Беларуси, так почему бы не помочь ?
    Чем меньше беларусов в России, чем меньше беларусов в Беларуси, тем быстрее придём к единому, русскому народу под руководством Москвы.

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла1

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць14

Схемы, па якіх дзейнічае ГБ. Выйшла расследаванне пра піцерскіх сексотаў ФСБ

Памёр 19-гадовы мінскі міліцыянер15

«Шмону ўжо няма»: як цяпер правяраюць беларусаў на мяжы з Літвой

У самым сэрцы Варшавы пачала сваю працу беларуская крама Vyraj1

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць