Грамадства2929

У Брэсце людзі апладзіравалі на вуліцах. На іх адправілі АМАП ВІДЭА

Аўтазакі і затрыманні на вуліцах: гэтым адзначылася свята 3 Ліпеня ў Брэсце. У акцыі пратэсту прынялі ўдзел каля 50 чалавек.

Праціўнікі Лукашэнкі самаарганізаваліся ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах, каб сабрацца на вуліцах і апладзіраваць. У адзначаныя месцы ўлады накіравалі аўтазакі і АМАП.

Людзі апладзіруюць разам на вуліцы Леніна насупраць будынка КДБ:

Затрыманні адбыліся на вуліцы Леніна — рух па ёй быў часткова перакрыты, на вуліцы Савецкай і ў гарадскім парку.

У сацсетках кружаць відэа і фота. На некаторых з іх відаць, як мужчыну затрымліваюць на вачах у жанчыны з дачкой, жанчына сароміць міліцыянтаў:

Людзі разбягаюцца па вуліцы Міцкевіча:

Каля 18.00 удзельнікі акцыі сабраліся каля сцэны ля тэатра эстрады ў гарадскім парку, дзе праходзіў святочны канцэрт да Дня Незалежнасці, піша Tut.by.

Прыкладна ў 18.15 АМАП ужо затрымаў першага чалавека. Міліцыянты падышлі да кампаніі маладых людзей, якія сядзелі на лавачцы каля сцэны, вывелі аднаго з хлопцаў і пасадзілі яго ў мікрааўтобус, прыпаркаваны на вуліцы Леванеўскага.

Прыкладна ў 18.45 удзельнікі акцыі сышлі ад сцэны і сабраліся ля ўваходу ў гарадскі парк. Там яны прастаялі да 19.20, а затым калонай пайшлі па вуліцы Леніна. У шэсці ўдзельнічалі каля 50 чалавек. Людзі не выкрыквалі лозунгаў. Яны ішлі і пляскалі ў ладкі.

Калона перайшла скрыжаванне з вуліцай Міцкевіча і пайшла далей у напрамку Гогаля. Каля крамы «Вінар» да калоны пад'ехала некалькі мікрааўтобусаў. З іх выбеглі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі пецярых чалавек.

Частка ўдзельнікаў акцыі пасля гэтага пайшла далей па вуліцы Леніна. Астатнія вярнуліся на вуліцу Міцкевіча і рассеяліся па дварах і суседніх вуліцах.

Пасля гэтага мікрааўтобусы АМАПа кружылі па квартале, не даючы людзям сабрацца ў вялікія групы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, за час акцыі затрымалі шэсць чалавек. Куды іх даставілі — зараз удакладняецца.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі33

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць