Грамадства44

Блогеру Сяргею Пятрухіну выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса

Праваабаронцам стала вядома, што брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну выстаўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — 342, 369 і 391.

  • ч. 1 арт. 342 КК РБ - Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
  • арт. 369 КК РБ - Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.
  • арт. 391 КК РБ - Абраза суддзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыццяўленнем імі правасуддзя. Караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, артыкулы аб «абразе суддзі» і «абразе прадстаўніка ўлады» тычацца падзей двухгадовай даўніны.

 Сяргея Пятрухіна затрымалі 16 чэрвеня і адправілі адбываць прысуджаны раней 15-суткавы арышт. Пазней высветлілася, што ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, якая была заведзена пасля інцыдэнту ў Гродне 29 траўня. 25 чэрвеня Пятрухін быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска, а адтуль пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага, дзе знаходзіцца дагэтуль.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Сяргея Пятрухіна, як і іншых затрыманых блогераў, палітычным зняволеным.

Сяргей Пятрухін у красавіку 2019 года ўжо быў асуджаны па крымінальнай справе. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 («Паклёп») і ч. 2 арт. 189 («Абраза») і прысудзілі вялікі штраф. Праваабаронцы прызналі тую справу палітычна матываванай.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць