Грамадства22

Валянцін Стэфановіч: Парушэнне прэзумпцыі невінаватасці сведчыць пра палітычны характар пераследу Бабарыкі

Увечары 9 ліпеня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, у якім паказалі кадры вочнай стаўкі патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і яго былога намесніка ў банку Кірыла Бадзея. Пры гэтым нейкіх слоў ад Бабарыкі не прагучала.

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч адзначае, што сюжэт зроблены выключна ў прапагандысцкім ключы і кожныя выбары грамадзянам паказваюць такога кшталту «кіно».

«Такім жа быў у 2010 годзе фільм «Жалезам па шклу», а ў 2017 годзе мы бачылі сюжэт пра ліст ад фраў А. і «Белы легіён», у якім дэманстраваліся аўтаматы ў багажніках аўтамабіляў, гранаты. А ў выніку справу спынілі за адсутнасцю складу крымінальнага злачынства», — кажа праваабаронца.

Валянцін Стэфановіч узгадвае, што гэта не першы выпадак, калі на дзяржаўным тэлебачанні дэманструюцца матэрыялы следства. Бывалі выпадкі, калі паказвалі матэрыялы са следства і следчыя дзеянні, а справа потым у судовым паседжанні разглядалася ў закрытым рэжыме.

«Мы, праваабаронцы, расцэньваем такія сюжэты, як парушэнне прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва ў частцы таго, што прэзумпцыя невінаватасці гарантаваная Канстытуцыяй для ўсіх грамадзянаў Беларусі.

І з аднаго боку, з адвакатаў Віктара Бабарыкі былі ўзятыя падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства і яны не могуць каментаваць ход следства і нейкім чынам пракаментаваць тое, што было прадэманстравана ў гэтым фільме, а з іншага боку фактычна, праз дзяржаўныя СМІ ў абвінаваўчым ключы разгалошваюцца гэтыя самыя матэрыялы следства», — падкрэслівае юрыст «Вясны».

Валянцін Стэфановіч нагадвае, што парушэнне прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва, як раз такі і»сведчыць пра палітычны характар пераследу Віктара Бабарыкі з боку ўладаў і дэманструе іх рэальныя матывы, а менавіта: спыненне ягонай публічнай дзейнасці і рэалізацыі права на кіраванне сваёй краінай праз удзел у выбарах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць