Грамадства88

Мінздароўя пракаментавала словы Ярмошынай наконт колькасці выпадкаў каранавіруса

Кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына, прымаючы рашэнне пра абмежаванне колькасці назіральнікаў на выбарчых участках, апелявала да звестак Мінздароўя, паводле якіх каля 41 тысячы беларусаў з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню альбо заражаныя COVID-19 і знаходзяцца на каранціне - «і гэта не лічачы тых, хто зараз у бальніцах».

Разам з тым, паводле свежай статыстыкі Мінздароўя, у Беларусі па стане на раніцу 22 ліпеня за ўвесь час зафіксаваны 66 521 выпадак каранавіруса (+173 за суткі, учора — 135), прычым выздаравелі і выпісаныя за ўвесь 59 061 пацыент. Такім чынам на дадзены момант хварэюць 6 947 чалавек.

Апроч таго, сёння міністр здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што зніжэнне каранавіруса назіраецца ва ўсіх рэгіёнах

«Сітуацыя ўсюды кіраваная. Мы не саслабляем кантроль. Ва ўсіх рэгіёнах мы бачым не толькі стабільную сітуацыю, але і стабільнае зніжэнне колькасці хворых. У рэгіёнах, якія ўваходзілі пазней у эпідпрацэс, лічбы крыху вышэйшыя, чым у іншых. Але ўстойлівае зніжэнне колькасці пацыентаў з пнеўманіяй, так і каранавіруснай інфекцыі мы назіраем паўсюдна ў краіне ўжо на працягу некалькіх тыдняў», — сказаў сёння Уладзімір Каранік.

Пазней Мінздароўя распаўсюдзіла спецыяльны рэліз.

«У сувязі са шматлікімі запытамі СМІ інфармуем, што агучаныя ЦВК звесткі тычацца асоб, якія на сённяшні дзень знаходзяцца пад усімі відамі медыцынскага назірання. У гэтую групу ўваходзяць інфікаваныя COVID-19 пацыенты (у тым ліку тыя, хто знаходзіцца ў стацыянарах), кантакты першага ўзроўню (якія не хварэюць, але знаходзяцца на хатнім каранціне, бо могуць быць пераносчыкамі захворвання), кантакты другога ўзроўню і яшчэ адна група — грамадзяне, якія вярнуліся з краін з неспрыяльнай эпідабстаноўкай».

«Міністэрства аховы здароўя чарговы раз заклікае грамадзян устрымацца ад выездаў за межы Беларусі ў рэгіёны з неспрыяльным становішчам па каранавірусе. З пачаткам летняга аздараўленчага сезону павялічылася колькасць асоб, якім пасля вяртання неабходна знаходзіцца пад медыцынскім наглядам у сувязі з тым, што яны наведалі краіны, у якіх усё яшчэ актыўна рэгіструюцца выпадкі COVID-19», — гаворыцца ў рэлізе.

Каментары8

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 20251

Лукашэнка праводзіць нараду з КДБ15

Мінчук на «Лексусе» таямніча прапаў пад Мінскам. Ніхто не ведае, куды ён дзеўся

Гісторыя мужчыны, які ажаніўся з жанчынай з чатырма дзецьмі7

Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу18

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа14

У МЗС расказалі падрабязнасці гібелі беларускай турысткі ў Бураціі

Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць