Выбары-202022

Ціханоўская ў Смаргоні: Мілыя мае бабулькі, не бойцеся!

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская заявіла на мітынгу ў Смаргоні.

«Я ахвяравала спакойным сямейным жыццём не толькі дзеля сябе, але і дзеля вас усіх», — сказала яна.

Людзі ў адказ сталі крычаць: «Малайчына!»

Святлана Ціханоўская звярнулася да пажылых людзей, падзякаваўшы тым з іх, хто прыйшоў на мітынг.

«Мілыя мае бабулькі, не бойцеся. Не бойцеся за свае пенсіі. Гэтыя пенсіі плаціць вам не кіраўнік краіны, а плацім усе мы. Яны не зменшацца».

Яна заклікала распавядаць пра перамены сваім аднагодкам-суседзям, сябрам і блізкім.

Прадстаўнікоў праваахоўных органаў і сілавых структур яна назвала добрымі людзьмі, якія з'яўляюцца закладнікамі сістэмы, якія часта сутыкаюцца з хамствам і самадурствам кіраўніцтва.

Звярнулася яна да вайскоўцаў: «Я думаю, вы таксама стаміліся ад непавагі. У вашых структурах цёмна і брудна, пераходзьце на бок святла».

У адказ людзі скандавалі «Света! Света!»

Заходняе турнэ Ціханоўскай пачалося з эйфарычнага абедзеннага мітынгу ў Смаргоні ВІДЭА, ФОТЫ

Каментары2

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца4848

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін і чакае правакацый7

Пайшоў з жыцця захавальнік памяці Барысава Аляксандр Розэнблюм1

«Адчуй смак роднай мовы». «Камунарка» выпусціла цукеркі «Родныя словы»6

Беларусь адчувае адказ на затрыманне польскага манаха — намеснік кіраўніка МЗС Польшчы2

Сабаленка выказалася пра вайну19

У бабруйскай калоніі памёр зняволены

Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску сталі будаваць сцяну3

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»19

Міністарка аховы здароўя Швецыі страціла прытомнасць на прэс-канферэнцыі ў першы ж дзень знаходжання на пасадзе ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне48

ГрамадстваАбнаўляецца48

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць